На перамовах у Абу-Дабі расійскія прадстаўнікі запатрабавалі ад НАТА адвесці войскі і базы да межаў 1997 года, адмовіцца ад пашырэння Альянсу і спыніць любую ваенную дзейнасць ва Усходняй Еўропе, Украіне, на Паўднёвым Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.
Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на дакумент, які Масква распаўсюдзіла падчас закрытых сустрэч з прадстаўнікамі ЗША. Сапраўднасць дакумента пацвердзілі дзве крыніцы выдання. Фактычна гэта азначала б адкат пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход пасля заканчэння халоднай вайны.
Крэмль таксама патрабуе спыніць пастаўкі зброі Украіне, а ад Францыі і Вялікабрытаніі — адмовіцца ад выкарыстання ядзернай зброі для абароны іншых еўрапейскіх краін. Уступленне Украіны ў ЕС Расія дапускае толькі пры ўмове, што Кіеў не будзе ўдзельнічаць у супольнай абароннай палітыцы блока.
Напярэдадні перамоваў намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што магчымы канфлікт з Еўропай будзе «іншым і вельмі кароткім». Ягоныя словы прагучалі як завуаляваная пагроза на фоне вяртання Масквы да ўльтыматуму 2021 года. Амерыканскія прадстаўнікі заклікалі расіян улічваць змены з таго часу і глядзець у будучыню.
pap/эж