Музычнае выдавецтва Польскага радыё «Tomasz Stańko Polish Radio Sessions 1970-1991» апынулася сярод намінантаў на прэстыжную музычную прэмію «Грэмі».
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 лютага ў Лос-Анджэлесе.
Aльбом Польскага радыё быў адзначаны ў катэгорыі «Лепшы гістарычны альбом».
Амерыканскія члены журы высока ацанілі шасцідыскавы бокс-сэт, які змяшчае 40 нявыкананых раней запісаў выдатнага джазавага трубача з архіваў Польскага радыё.
Тамаш Станька быў частым госцем у студыях гуказапісу грамадскай радыёстанцыі.
Прэмія «Грэмі» – адна з самых прэстыжных узнагарод у сусветнай музычнай індустрыі. Яе называюць музычным эквівалентам «Оскара».
У гэтым годзе найбольшую колькасць намінацый – 11 спявак атрымала спявачка Рэй.
IAR/аз