Беларуская Служба

На Падляшшы прайшоў беларускі фэст «Арлянскія сустрэчы»

05.08.2019 15:38
Дарэчы, Орля з’яўляецца адзінай гмінай на Падляшшы, якая ўвяла двухмоўныя польска-беларускія дарожныя ўказальнікі.
"Арлянскія сустрэчы"А.Пятроўская/radyjo.net

Песні ў выкананні калектываў з Польшчы і Беларусі, народнае рукадзелле ды стравы – усё гэта было на фэсце «Арлянскія сустрэчы», які прайшоў у Орлі на Падляшшы.

Мерапрыемства з’яўляецца нагодай, каб сустрэцца, паслухаць музыку ды супольна пагуляць – падкрэсліваюць прысутныя на свяце.

Дарэчы, Орля з’яўляецца адзінай гмінай на Падляшшы, якая ўвяла двухмоўныя польска-беларускія дарожныя ўказальнікі.

Ання Пятроўская


"Арлянскія сустрэчы" "Арлянскія сустрэчы"