Gazeta Wyborcza перад новым навучальным годам занялася тэмай рэпетытарства. Прыватныя ўрокі па розных прадметах перасталі ўжо браць толькі слабыя вучні, якія не паспяваюць з матэрыялам або пагражаем ім незадавальняючая адзнака па нейкім прадмеце. Рэпетыцыі часцей становяцца трамплінам да далейшай адукацыі, спосабам на лепшую адзнаку на іспытах, каб зарабіць больш балаў на выпускных экзаменах і трапіць у добрую ВНУ.
Рух на рынку прыватных урокаў пачынаецца не перад іспытамі, вясной, а ўжо восенню, перад новым навучальным годам. Ужо ў верасні бацькі ды школьнікі змагаюцца за доступ да найлепшых настаўнікаў. Попытам карыстаюцца школьныя настаўнікі, якія ведаюць праграму, тэсты, могуць навучыць, як эфектыўна здаць іспыты. А тыя, хто хоча паступіць на канкрэтны факультэт, часта шукаюць магчымасці браць урокі ў выкладчыкаў дадзенай навучальнай установы. Сама школа таксама накручвае гэты бізнес. Зацікаўленне рэпетытарствам расце, паколькі расце таксама патрабаванне ад вучняў, пашыраюцца школьныя праграмы, многія не спраўляюцца. І тады на ратунак прыходзяць прыватныя ўрокі. Адпаведна, калі попыт вялікі, то і цана павялічваецца. За рэпетытарства трэба заплаціць ужо нават больш за 100 злотых за гадзіну (звыш 25 долараў ЗША). Праўда, у сярэднім гэта 40-50 злотых за гадзіну, як правіла даражэй у вялікіх гарадах, перш за ўсё ў Варшаве.
Па якіх прадметах вучні часцей за ўсё бяруць прыватныя ўрокі? Самыя папулярныя матэматыка і ангельская мова. Пазней ідуць сціслыя прадметы – біялогія, хімія і фізіка. Матэматыку неабходна здаць на выпускным экзамене ў сярэдняй школе, ангельскую мову цяпер проста трэба ведаць.
нг