30 ці то 31 жніўня 1954 года ў на Магілёўшчыне ў мястэчку Копысь на свет прыйшоў чалавек, якому было наканавана змяніць лёс цэлай краіны. Як вы ўжо здагадаліся гаворка ідзе пра Аляксандра Лукашэнку, які ўжо на працягу 25 гадоў пануе на Беларусі.
З нагоды 65-гадовага юбілею наш пастаянны аглядальнік Уладзімер Падгол павіншаваў Аляксандра Лукашэнку.
-Я б яму пажадаў, каб ён нарэшце набыў стан псіхалагічна нармальнага чалавека. На працягу ўсяго свайго жыцця на пасадзе кіраўніка Беларусі, ён знаходзіцца ў паталагічным стане.
У псіхолагаў гэта называецца шызоідны стан. Увага, не шызафрэнічны, шызоідны стан гэта не хвароба, гэта такі спецыфічны стан. Ён заключаецца ў тым, што асоба ў такім стане раз-пораз прымае на сябе ролю чальца першабытнага грамадства, пераходзіць у стан абуджанага архетыпа. Ён пачынае жыць не як нармальны сучасны чалавек, а як яго продак некалькі тысячаў гадоў таму. Напрыклад, як шаман, як нейкі ваяр.
Такі стан вельмі разбурае арганізм і паменшае гады жыцця. У сувязі з гэтым, пажадаў бы яму вяртання ў нармальны псіхічны стан. (...)
Поўныя віншаванні нашага пастаяннага аглядальніка Уладзімера Падгола слухайце ў аўдыё.
эж