У дзень 80-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны, мы прапануем вам прыгадаць, як распачыналася апошняя вялікая вайна, рэха якой дагэтуль лунае над Еўропай.
Пра пачатак вайны, пра тое як Польшча да яе рыхтавалася распавядае доктар гістарычных навук, выкладчык Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі.
-У міжваенны час польская вайсковая ўлада лічылася з тым фактам, што ў рэгіёне можа адбыцца значны ўзброены канфлікт. Аднак вайсковае камандаванне Польшчы меркавала, што агрэсія будзе з савецкага боку. Напрыканцы 1920-ых і на пачатку 1930-ых быў распрацаваны аператыўны план «Усход». Дадзены дакумент быў складзены на патрэбы абароны на ўсходнім кірунку.
Што тычацца заходняга напрамку, а менавіта Нямеччыны, усведамленне таго, што яна таксама нясе патэнцыйную пагрозу для Польшчы, прыйшло значна пазней. Падрыхтоўка абарончых мерапрыемтсваў на заходнім флангу распачалася толькі напрыканцы 1930-ых гадоў, калі агрэсіўныя і захопніцкія амбіцыі Нямеччыны сталі відавочнымі. Безумоўна такое спазеннне мела вялікі ўплыў на ход будучай абарончай вайны.
Толькі на пачатку 1939 года быў апрацаваны аператыўны план «Захад», паводле якога рыхтаваліся абарончыя дзеянні на заходнім кірунку, менавіта на выпадак баявых дзеянняў з Нямеччынай.
Поўную гутарку з гісторыкам Юрыем Грыбоўскім слухайце ў далучаным аўдыё.
эж