60 мільёнаў – менавіта столькі палякаў жыве па ўсім свеце. Сярод іх 38 - паміж Бугам і Одрай, а вось рэшта 22 мільёны раскіданы па розных кутках свету. Сярод гэтых 22 мільёнаў пэўная частка абітае ў Каралеўстве Швецыя. Консул Польшчы ў Швецыі Мацей Замасьціцкі распавёў нам пра тое, чым жывуць палякі ў гэтай скандынаўскай краіне.
Спадар консул, колькі палякаў зараз пражывае ў Швецыі і адкуль яны там узяліся?
-Паводле нашых падлікаў там пражывае прыкладна 150-160 тысяч палякаў. Як на маштаб Швецыі, гэта даволі вялікая група. Наплыў палякаў адбываўся ў сувязі з гістарычнымі ды гаспадарчымі падзеямі. Раней прыбыццё палякаў у Швецыю было выклікана гістарычнымі падзеямі а зараз, пераезд палякаў звязаны з эканамічнымі прычынамі. Значная хваля палякаў пераязджаля ў Швецыю пасля Другой сусветнай вайны, падчас антысеміцкай кампаніі 1968 года ды ў выніку ваеннага становішча пасля 1981 года – гэта былі гістарычныя прычыны. Пасля таго, як Польшча далучылася да Еўрапейскага Звязу, у Швецыю таксама трапіла многа палякаў, бо для нашых грамадзянаў адкрыўся шведскі рынак працы.
Як вы ацэньваеце актыўнасць палякаў Швецыі. Ці тамтэйшыя палякі ўтрымліваюць сталы кантак са сваёй гістарычнай радзімай.
-Так, так! Гэта пэўна вынікае з нашай славянскай сутнасці, бо мы вельмі сямейны народ: трымаемся разам. Яны ўтрымліваюць моцны і трывалы канатак са сваімі сем’ямі ў Польшчы. Часта моцна тужаць па бацькаўшчыне. Падчас нашых размоваў аб Польшчы, аб польскіх справах яны выражаюць мноства эмоцый.
Якім чынам польская дыпламатыя падтрымлівае палякаў у Швецыі? Магчыма вы займаецеся арганізацыя навучання польскай мовы ці ладзіце адмысловыя імпрэзы, дзеля падтрымання нацыянальнага духу сярод суайчыннікаў, якія там жывуць?
-Безумоўна, мы падтрымлівае нашых суайчыннікаў. Робім гэта пры дапамозе адмысловых праграмаў для палякаў замежжа, асноўная мэта якіх - папулярызацыя польскай мовы і культуры. У Швецыі дзейнічае польская школа, якую наведвае 400 вучняў. Адначасова, улады Швецыі дзейнічаюць паводле прынцыпу, што кожная нацыянальная меншасць павінна мець магчымасць навучацца на сваёй роднай мове. З гэтае прычыны ў звычайных шведскіх школах, у выпадку калі там будзе пэўная канцэнтрацыя палякаў, ёсць магчымасць вывучаць матчыну мову.
У Швецыі па колькасці палякі, гэта трэцяя або чацвёртая нацыянальная меншасць, ці Швецыя заўважае гэта? Магчыма палякі ангажуюцца ў палітычнае і грамадскае жыццё манархіі?
-Перад усім палякі Швецыі актыўна ўцягваюцца ў грамадскае жыццё краіны. Ад шведскага боку мы часта атрымліваем сігналы, што ім надзвычай імпануе тая энергія, з якой палякі ангажуюцца ў мясцовыя грамадскія справы, тое жаданне дзейнічаць і змяняць наваколле да лепшага. Шведы ўспрымаюць гэта надзвычай добра. Мы як дыпламаты, адчуваем гонар за сваіх суайчыннікаў, якія выказваюцца такім імпэтам падчас рэалізацыі сваіх жыццёвых і прафесійных мэтаў. Гэта пазітыўныя сігналы і ў нас склалася ўражанне, што мясцовыя палякі ў значнай ступені спрыяюць развіццю гаспадаркі шведскага каралеўства. Дзясяткі тысяч польскіх грамадзянаў працуюць і плацяць падаткі ў Швецыі, чым безумоўна прыспяшае гаспадарчы рост гэтай краіны.
Спадар консул, як вы ацэньваеце настроі мясцовых палякаў? Яны разважаюць вяртанне на радзіму, ці ўсё ж такі хочуць застацца ў Швецыі?
-Вяртаючыся да майго адказу пра славянскую душу. Мне падаецца, што недзе там, у глыбокіх кутках нашай душы ёсць жаданне вярнуцца дадому, пры наяўнасці адпаведных эканамічных магчымасцяў. Калі б сямейнае жыццё дазваляла гэта зрабіць, мноства людзей хацела бы вярнуцца ў Польшчу. Аднак вядома, кожны з нас імкнецца ўпарадкаваць сваё жыццё ў той краіне, куды яго занёс лёс. Людзі абзаводзяцца сем’ямі, працай. Тут, на шведскай зямлі, увасабляюць свае мары.
Апроч амбасады і консульства Польшчы ў Швецыі, якія арганізацыі дапамагаюць суайчыннікам падтрымліваць кантакт з бацькаўшчынай?
-У выпадку нашых дзяржаўных устаноў, варта падкрэсліць актыўную дзейнасць Польскага інстытуту. Менавіта гэта ўстанова падтрымлівае палякаў замежжа ва ўтрыманні нацыянальнай культуры і мовы. Польскі інстыту часцяком арганізоўвае цікавыя імпрэзы, якія падабаюцца палякам, але і шведам. Немагчыма не звярнуць увагу на тое, што шведскае грамадства надзвычай цікавіцца польскай культурай, яна часцяком адрозніваецца ад шведскай і гэтым выклікае цікаўнасць.
Размову з консулам Польшчы ў Каралеўстве Швецыі запісала наша калега з Польскай службы Катажына Сэман, а для нашага эфіру падрыхтаваў Эдуард Жолуд.
PRdZ/эж