У чатыры разы зменшылася колькасць кандыдатаў на вакансіі ў дзяржслужбе ў параўнанні з тым, што было 5 гадоў таму. Найбольш не хапае памежных ветэрынарных інспектараў: тут запаўняецца толькі 30% вакансій, - піша Rzeczpospolita.
Недастатковай таксама зʼяўляецца колькасць спецыялістаў па горназдабываючай прамысловасці. Акрамя таго, няма каму працаваць у фармацэўтычнай інспекцыі, будаўнічым наглядзе і інспекцыі рачнога флоту.
Чаму няма кандыдатаў на гэтыя пасады? Асноўная прычына – гэта заробкі, паведамляе газета Rzeczpospolita.
- Зарплата выклікае расчараванне, многія вопытныя супрацоўнікі звальняюцца, – пацвярджае Аніта Лапінска з прафсаюзу «Салідарнасць» супрацоўнікаў адміністрацыі ў Ольштыне.
Вынікам гэтай праблемы з’яўляецца якасць працы і абслугоўвання насельніцтва, напрыклад, паўстаюць затрымкі з уводам у эксплуатацыю будынкаў.
яс