Беларуская Служба

Жанчыны часта добраахвотна адмаўляюцца ад кар'ернага росту і вышэйшай зарплаты

05.09.2019 14:32
Гэта глабальная тэндэнцыя, якая праяўляецца нават у выпускніц Гарвардскага ўніверсітэту.
Жанчыны рэдка імкнуцца да кар'ернага ростуnd3000/Shutterstock.com

Rzeczpospolita шмат увагі прысвячае тэматыцы, якая агучваецца на Эканамічным форуме ў Крыніцы. Артыкулы прысвечаны розным праблемам і пытанням, між іншым на форуме прайшлі дэбаты пра пазіцыю жанчын на рынку працы. Розніцу ў падыходзе да кар’еры можна заўважыць ужо ў студэнтаў. Мужчыны ў два разы часцей хадайнічаюць за месца на платнай стажыроўцы, а жанчыны часцей ідуць на бясплатную стажыроўку. Таксама жанчыны, калі кажуць, колькі хацелі б зарабляць, называюць суму, у сярэднім на 23% ніжэйшую, чым мужчыны.

Жанчыны радзей рашаюцца на кар’ерны рост з-за таго, што яны выконваюць у жыцці таксама іншыя ролі, не толькі супрацоўніка. Многія на першым плане ставяць ролю жонкі і маці. У многіх краінах свету жанчыны ахвотней паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, у іх добрая адукацыя, але не ўмеюць і не хочуць змагацца за вышэйшую зарплату. Гэта глабальная тэндэнцыя, якая праяўляецца нават у выпускніц Гарвардскага ўніверсітэту. Жанчыны ідуць у дэкрэтны водпуск, а мужчыны ў гэты час атрымліваюць большы заробак.

Чаму жанчыны часта не хочуць ісці на павышэнне? Прычына можа быць празаічнай – неабходнасць частых паездак, камандзіроўкі. Для маладой маці гэта нязручна. Таму фірмы і ўлады павінны рабіць усё магчымае, каб заахвочваць мужчын ангажавацца ў апеку над дзецьмі, каб не толькі маці імі займалася.

нг