Беларуская Служба

У некаторых польскіх школах у 10 і больш разоў вырасла колькасць іншаземных вучняў

12.09.2019 15:11
Законы гарантуюць школьнікам толькі дзве гадзіны курсаў польскай мовы ў тыдзень.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Рэзка павялічваецца колькасць вучняў з-за мяжы ў польскіх школах – паведамляе Rzeczpospolita. У некаторых гарадах гэта рост нават у 10 разоў і больш, напрыклад, у Гданьску ў 2013 годзе было 56 школьнікаў з іншым, чым польскае, грамадзянствам, а летась ужо 754. Калі дзіця прыязджае ў Польшчу, яно абавязкова павінна ісці ў школу. Для яго гэта вялізны стрэс, асабліва калі не валодае польскай мовай. Законы гарантуюць школьнікам толькі дзве гадзіны курсаў польскай мовы ў тыдзень.

Іншаземных вучняў ужо на столькі шмат, што некаторыя адміністрацыйныя адзінкі фармуюць адмысловыя падрыхтоўчыя класы для такіх школьнікаў (напрыклад, у Варшаве, Вроцлаве ці Познані). У такім класе вучні перш за ўсё вывучаюць польскую мову, але маюць таксама заняткі па іншых прадметах. Настаўнік прымае рашэнне, калі вучань можа перайсці ў звычайны клас.

Эксперты адзначаюць, што польская сістэма адукацыі слаба падрыхтаваная да навучання іншаземных дзяцей. Школы маюць магчымасць адкрыць падрыхтоўчы клас, але няма праграм навучання ў такіх класах, а таксама спосабу праверкі ведаў вучняў, – кажа экспертка па пытаннях шматкультурнасці ў школах гміны Лешнаволя Міхаліна Ярмуж.

нг