Беларуская Служба

87 гадоў таму загінулі піянеры польскай авіяцыі

13.09.2019 20:31
Францішак Жвірка быў вайсковым пілотам, меў чын капітана; Станіслаў Вігура – інжынер і грамадзянскі пілот.
Аўдыё
  • 87 гадоў таму, 11 верасня 1932 года, Польшча страціла сваіх дваіх слаўных сыноў
  ()        , - 1930
Станіслаў Жвірка (справа) і Францішак Вігура ў Варшаве на свяце авіяцыі, верасень-кастрычнік 1930 годаNarodowe Archiwum Cyfrowe

87 гадоў таму, 11 верасня 1932 года, Польшча страціла сваіх дваіх слаўных сыноў: лётчыкаў Францішка Жвірку і Станіслава Вігуру. Жвірку тады было 37 год, а Вігуру – 31. Абодва лічацца піянерамі польскай авіяцыі, якія ўнеслі вялізны ўклад у развіццё паветраплавання ў Польшчы.

Францішак Жвірка быў вайсковым пілотам, меў чын капітана; Станіслаў Вігура – інжынер і грамадзянскі пілот. Іх дуэт здабыў шматлікія перамогі на міжнародных авіяцыйных спаборніцтвах, яны здзейснілі рэкордныя палёты, праслаўляючы маладую Польшчу ў свеце. Так, у 1929 годзе Жвірка і Вігура здзейсніў пералёт працягласцю ў 5 тыс. км на трасе Варшава – Эрфурт – Парыж – Барселона – Венецыя – Варшава.

Іх любімым самалётам была машына RWD-6 польскай вытворчасці. У 1932 годзе на гэтым самалёце яны перамаглі ў авіяспаборніцтвах у Берліне. З гэтай нагоды Францішак Жвірка сказаў тады Польскаму радыё.

- Мы ганарымся тым, што змаглі прадэманстраваць свету магчымасці Польшчы: калі Польшча ўчора авіяцыю толькі любіла, то сёння яна працуе над развіццём паветраплавання. А заўтрашняя Польшча будзе моцная, і не толькі на зямлі, але і ў паветры.

На жаль, неўзабаве іх жыццё перарвала трагічнае здарэнне. Польскія авіятары накіроўваліся на спаборніцтвы ў Прагу. Было вельмі кепскае надвор’е. У неспрыяльных умовах іх самалёт разбіўся, а Жвірка і Вігура загінулі. Сведкам катастрофы быў Юзэф Франэк, які ва ўзросце 82 гадоў у 2002 годзе так згадваў трагедыю.

- Сведкі бачылі самалёт, які ляцеў у бок Астравы. Раптоўна самалёт развярнуўся ў бок Цешына. Парыў ветру абарваў крылы, самалёт рухнуў уніз. Калі я пад’ехаў, то ўбачыў ужо целы Жвіркі і Вігуры. На месцы я ўбачыў разбіты самалёт, прапелер і капітанскі мундзір Жвіркі.

Францішак Жвірка і Станіслаў Вігура за свае дасягненні былі ўзнагароджаныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. У памяць аб іх перамозе на спаборніцтвах у Берліне 28 жніўня адзначаецца Дзень польскай авіяцыі. Амаль ў кожным польскім горадзе ды меншым населеным пункце ёсць вуліца імя Жвіркі і Вігуры.

вс

слухайце аўдыё