Беларуская Служба

Ці дамашнія заданні патрэбныя дзецям?

06.11.2019 14:37
Гэтае пытанне паяўляецца ў польскім друку даволі рэгулярна.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna (аўтар артыкулу Artur Radwan) піша, што ў адказ на пратэсты настаўнікаў, якія патрабуюць павышэння заробкаў, усё часцей пратэстуюць таксама бацькі, перш за ўсё супраць перагружанай школьнай праграмы. Яны патрабуюць, каб вучням настаўнікі задавалі менш працы на дом, а найлепш – зусім адмовіліся ад гэтай формы замацавання пройдзенага матэрыялу.

Міністэрства адукацыі пакуль што не ўступае ў спрэчку, аргументуючы, што гэта аўтаномная справа школы. Пратэсты бацькоў можна зразумець, калі пазнаёміцца з дакладам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), згодна якому польскія школьнікі робяць урокі ў сярэднім сем гадзін у тыдзень, а, напрыклад, у Фінляндыі – на палову менш.

Гарачай прыхільніцай адмены дамашняга задання з’яўляецца дэпутатка гарадской рады Варшавы Дарота Лабода, дзякуючы якой пачала дзейнічаць праграма «Школа без дамашняга задання». Адукацыйныя ўстановы могуць далучыцца да праграмы паводле прынцыпу добраахвотнасці. Ужо 17 школ увайшло ў праграму. У сваю чаргу Фундацыя «Бацькі – школе» распрацоўвае юрыдычныя нормы, якія дазволяць абмежаваць памер дамашняй работы або нават забараніць задаваць хатняе заданне на выходныя.

нг