Беларуская Служба

Калі б не глабальнае пацяпленне, вайны ў Сірыі магло б не быць

15.11.2019 14:31
У выніку засухі паўтара мільёна чалавек пакінулі свае дамы і з’ехалі ў гарады, паявіўся голад, пачаліся пратэсты.
Od kilku lat mamy do czynienia z anomaliami pogodowymi, które uderzają w sektor rolniczy.
Od kilku lat mamy do czynienia z anomaliami pogodowymi, które uderzają w sektor rolniczy. Pixabay

У выданні Dziennik Gazeta Prawna вялікае інтэрв’ю з фізікам, аналітыкам сусветных кірункаў развіцця, аўтарам кніг Марцінам Папкевічам. Гаворка ідзе пра кліматычныя змены, якія па-рознаму ўплываюць на людзей у розных кропках свету. Скажам, цяпер палякі нават цешацца незвычайна цёплым лістападам, але калі б яны жылі ў Сірыі, то маглі б ужо жыць без адарваных бомбамі ног ці рук і без даху над галавой.

Справа ў тым, што, калі б не было глабальнага ацяплення, вайны ў Сірыі таксама магло б не быць. Перад яе пачаткам здарылася самая жорсткая за апошнія 900 гадоў засуха. Паўтара мільёна чалавек пакінулі свае дамы і з’ехалі ў гарады, паявіўся голад, пачаліся пратэсты. А як з пратэстамі распраўляюцца таталітарныя ўлады? Страляюць у дэманстрантаў. У такіх умовах расцвітаюць розныя радыкальныя рухі. Можна гэта было прадбачыць два дзясяткі гадоў таму. Але хто з палітыкаў хваляваўся б па прычыне праблем, якія паявяцца праз 20-30 гадоў? Дарэчы, навукоўцы распрацавалі механізм глабальнага пацяплення яшчэ ў 19-ым стагоддзі. Калі б да іх меркавання прыслухаліся палітыкі, многіх праблем удалося б пазбегнуць.

Праблема глабальная, яна патрабуе супрацоўніцтва розных дзяржаў. Пытанне ў тым, ці ў крытычныя хвіліны мы сапраўды акажамся разумнымі людзьмі (лат. Homo sapiens), апраўдаем назву свайго гатунку. Суразмоўца выдання (нагадаю, фізік) кажа, што ў чалавецтва ёсць усе інструменты і магчымасці, каб адмовіцца ад выкапнёвага паліва і захаваць высокі ўзровень жыцця.

Себасцьян Стадоляк/пер. нг