Беларуская Служба

Працадаўцы ўсё радзей задаюць пытанне аб вышэйшай адукацыі

18.11.2019 13:10
Усё ж у многіх галінах, у тым ліку ў фінансах, найхутчэй прыбывае пасадаў, якія вымагаюць высокіх кваліфікацый.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Яшчэ ў 2008 годзе кожны пяты працаўнік фінансаў у ЕЗ меў вышэйшую адукацыю. У мінулым годзе ўжо амаль кожны трэці. На працягу апошняй дэкады выразна зменшылася колькасць працаўнікоў з сярэдняй адукацыяй, піша Rzeczpospolita.

Апошнія фінансавыя крысізы не паўплывалі на змяншэнне працаўнікоў у галіне, але яны істотна паўплывалі на іх структуру. Адсюль бярэцца і большая колькасць працаўнікоў з вышэйшай адукацыяй.
Крыху насуперак гэтай статыстыкі выглядае аналіз абвестак аб працы і патрабаванням працадаўцаў.

Паводле іх, вялікая канкурэнцыя ў барацьбе за дасведчаных спецыялістаў прычыняецца да таго, што ў Польшчы і ў свеце наяўнасць вышэйшай адукацыі не адыгрывае значэння.

Неабавязковая адукацыя – гэта тэндэнцыя, якую яшчэ год таму заўважыў амерыканскі партал працы Glassdoor. Паводле яго, яшчэ нядаўна вышэйшая адукацыя была абавязковай умовай на рынку працы для большасці спецыялістаў. Цяпер ад гэтага адмаўляюцца нават найлепшыя карпарацыі ЗША.

ав