Беларуская Служба

Судовы эксперт высветліць, ці карпы адчуваюць боль

27.11.2019 13:27
Аднак, у навуковым асяроддзі даўно склалася, падмацаванае саліднымі даследаваннямі, меркаванне – рыбы здольныя адчуваць боль і стрэс. 
Odłów karpi w Rytwianach
Odłów karpi w RytwianachMarta Januszewska/Polskie Radio

60-гадовы Войцех С. з Картошына, што ў Вялікапольскім ваяводстве, перарабіў механічны нож для сыру, у гільяціну, піша Gazeta Wyborcza. Летась на вачах пакупнікоў ён забіваў неаглушаных карпаў. Самаробная гільяціна аказалася тупая, адпаведна даводзілася пілаваць карпаў некалькі секундаў, да таго моманту, пакуль рыба траціла жыццё.

Гора прадавец па-рознаму тлумачыў тое, што адбылося. Спачатку казаў, што не ведаў пра абавязак аглушаць рыбы. У выніку, мужчына заявіў, што не можа сабе прадставіць, што за некалькі карпаў трапіць за краты.

Суд першай інстанцыі прысудзіў Войцеха С. да трох месяцаў турэмнага зняволення. Суд падкрэсліў, што рыбы адчуваюць боль і страх. Аднак, Акруговы суд у Калішу засумняваўся ў такім прысудзе. Свае высновы па гэтай справе павінен прадставіць судовы эксперт, кампетэнцыі якога выклікаюць у грамадскасці вялікія сумневы. Судовая справа працягваецца. Аднак, у навуковым асяроддзі даўно склалася, падмацаванае саліднымі даследаваннямі, меркаванне – рыбы здольныя адчуваць боль і стрэс. Пра пакуты рыбаў пісала Gazeta Wyborcza.

эж