Беларуская Служба

Gazeta Wyborcza выбачаецца перад беларусамі за Польскае тэлебачанне

03.12.2019 16:37
Войцех Мазярскі вяртаецца да сюжэта, які з’явіўся на сайце TVP дакладна ў дзень перапахавання паўстанцаў 1863 году ў Вільні.
Gazeta Wyborcza
Gazeta Wyborcza выбачаецца перад беларусамі за Польскае тэлебачаннеscreen artykułu GW

Нейкі Кшыштаф Зваліньскі напісаў артыкул пад назвай «Як Літва і Беларусь скралі ў Польшчы нацыянальных герояў». Паводле аўтара, Каліноўскі і Серакоўскі былі палякамі, а «непісьменным народам» беларусам і літоўцам не да іх.

Мазярскі з Gazeta Wyborcza сцвярджае, што гэты артыкул напісаны быццам бы па заказу Крамля, каб распальваць варожасць паміж народамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

«Тэкс Зваліньскага, сам па сабе, не быў бы шкодным, калі б ён з’явіўся на старонках нацыяналістычнага невялікага часопіса. Аднак, ён быў выстаўлены на сайце дзяржаўнага тэлебачання, таму можна лічыць, што прадстаўляе афіцыйнае становішча», – напісаў Мазярскі.

Гэты артыкул пераклалі і распаўсюдзілі беларускія СМІ і, зразумела, што ён выклікаў здзіўленне і абурэнне ў беларусаў.

А Мазярскі здзіўляецца яшчэ аднаму, што вельмі шкодны і звычайна недарэчны тэкст апублікавала TVP – тое ж польскае тэлебачанне, якое падтрымлівае дэмакратычныя і незалежніцкія памкненні беларусаў, стварыла ды дае фінансавую падтрымку беларускаму каналу ў Варшаве «Белсат».

яс