Штодзёнка Le Monde паведамляе, што ў французскіх Альпах знаходзілася база групы агентаў расійскай ваеннай разведкі. Шпіёны выкарыстоўвалі яе падчас аперацый у Еўропе, паведамляе niezalezna.pl.
Паводле выдання, апошні раз члены сакрэтнай групы ГРУ, якая вядомая пад назвай Нр. 29155, паявіліся ў вядомым курортным рэгіёне Верхняй Савоі ў верасні 2018 года.
Спіс 15 агентаў, які апублікавала штодзёнка Le Monde, быў створаны дзякуючы расследаванню, праведзенаму сумесна службамі Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Францыі і ЗША. Следства пачалося пасля спробы атруціць былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля ў сакавіку 2018 года ў брытанскім горадзе Солсберы. Сярод расейскіх агентаў, якія знаходзіліся ў Верхняй Савоі, быў адзін з падазраваных у гэтай справе.
Паводле выдання, некаторыя расійскія агенты прыязджалі ў Францыю шмат разоў, іншыя толькі адзін-два разы.
Le Monde паведамляе, што заходнія службы пакуль не знайшлі ніякіх матэрыялаў, у тым ліку зброі, пакінутай расійскімі агентамі ў Францыі, але здолелі пацвердзіць іх прысутнасць у месцах, дзе яны елі, жылі і рабілі пакупкі.
аз