X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Блогер Нехта ўпершыню асабіста сабраў сваіх прыхільнікаў

10.12.2019 16:07
«Прызнаюся, гэта вельмі цяжка, але, нягледзячы на клопаты, буду працягваць сваю дзейнасць».
Аўдыё
  • На завяршэнне спаткання з прыхільнікамі Сцяпан Святлоў паабяцаў, што нягледзячы на дыскрэдытацыю яго асобы і яго дзейнасці з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Нехта працягне працаваць на карысць свабоды слова ў Беларусі.
Творчая сустрэча з блогерам Нехта ў Варшаве Фота: Э. Жолуд Беларуская служба Польскага Радыё

317 тысяч падпісчыкаў у Youtube, 190 тысяч у Тэлеграме, амаль два мільёны праглядаў апошняга фільму – усё гэта дасягненні 21-гадовага беларускага маладзёна, відэаблогера Сцяпана Святлова, вядомага пад псеўданімам Нехта. Адзін з самых папулярных блогераў Беларусі Нехта правёў творчую сустрэчу ў Варшаве.

Спатканне Нехты са сваёй аўдыторыяй адбывалася на фоне таго, як беларуская дзяржава прызнала яго самы вядомы фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» экстрэмісцкім.

Пра сваю працу, пра спецыфіку вядзення каналу ў Youtube ў беларускіх рэаліях, пра свае крыніцы ў органах дзяржаўнай улады распавядаў Нехта прысутным на спатканні ў Беларускім доме.

Дзяржаўнае прапаганда нярэдка называе Сцяпана ўтрыманцам спецслужбаў заходніх краінаў. Маўляў, Нехта, гэта толькі прыкрыццё, за якім хаваецца разгалінаваная структура «варожых сілаў». Сапраўды, цяжка ўявіць, што малады хлопец вядзе самым папулярны ў краіне канал у youtube, самастойна стаў самым вядомым палітычным блогерам краіны. Нехта распавёў нам, як ён працуе і з чаго жыве:

-Сяджу сам і прысвячаю каналу 80% свайго часу. Зараз актыўна прасоўваю Instagram, на чарзе VK. Прызнаюся, гэта вельмі цяжка. Нягледзячы на ўсё, буду працягваць сваю дзейнасць. Зараз шукаю прыхільнікаў, людзей, якія будуць у стане дапамагаць у стварэнні кантэнту. (...)

Крыніцаў фінансавання ў мяне няма. Усе прыходы адкрытыя і празрыстыя: манетызацыя на Youtube прыносіць прыкладна 400 долараў штомесяц, рэклама на канале ў Telegram. Гэта ўсё празрыста і адкрыта, ніякіх дадатковых сродкаў няма. Калі б яны былі, навошта займацца рэкламай у Telegram!? Не шукайце тут слядоў дзейнасці англасаксонскіх спецслужбаў. (...)

Сустрэча з блогерам Нехта праходзіла ў Беларускім доме ў Варшаве ўвечары 9 снежня. Кіраўнік арганізацыі Алесь Зарэмбюк выказаў здзіўленне вялікай колькасцю новых і незнаёмых абліччаў.

На завяршэнне спаткання з прыхільнікамі Сцяпан Святлоў паабяцаў, што нягледзячы на дыскрэдытацыю яго асобы і яго дзейнасці з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Нехта працягне працаваць на карысць свабоды слова ў Беларусі. Разгалінаваная сетка падтрымкі блогера ў Беларусі пераконвае ў гэтым.

Слухайце аўдыё!

эж