У чэшскай Остраве, якая знаходзіцца каля самай мяжы з Польшчай, падчас страляніны ў шпіталі былі забітыя шэсць чалавек, піша Gazeta Wyborcza. Дзве ахвяры знаходзяцца ў цяжкім стане.
Трагедыя адбылася раніцай 10 снежня. Ахвярамі сталі пацыенты, якія знаходзіліся ў пачакальні на трэцім паверсе Універсітэцкага шпіталя Остравы. На спецыяльна скліканай прэсавай канферэнцыі, прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў што, на шчасця там знаходзілася мала людзей, а злачынца страляў з блізкай адлегласці.
Кіраўнік остраўскай паліцыі Томаш Кузэль паведаміў, што забойца страляў з нелегальнай зброі калібру 9 мм. Паказанні сведкаў блытаныя: адныя сцвярджаюць, што забойца абіраў ахвяры. Іншыя перакананыя, што злачынца cgfrjqyf сядзеў з пацыентамі, раптам устаў і пачаў весці агонь усляпую.
Дырэктар шпіталя, у якім адбылася страляніна, Йіржы Гаврлант праінфармаваў, што пяць чалавек загінулі на месцы, а шосты, мужчына, памёр на аперацыйным стале.
Чэшскія паліцэйскія эвакуявалі шпіталь і распачалі пошукі забойцы. Паліцыі змагла аператыўна высветліць яго асобу. Ужо ў 10.30 паводле мясцовага часу праваахоўнікі, знайшлі цела злачынцы ў яго аўтамабілі. Праўдападобна 42-гадовы зламыснік здзейсніў самагубства.
Журналісты мясцовага выдання дабраліся да месца працы забойцы, дзе ён працаваў будаўнічых тэхнікам. Яго шэф паведаміў, што будучы забойца ўбіў сабе ў галаву, што ён цяжка хворы і яму ніхто не хоча дапамагчы. Апошнія два тыдні злачынца не з’яўляўся на рабоце, быў на бальнічным. Матывы яго ўчынку дагэтуль застаюцца невядомымі.
Прэм’ер Бабіш паведаміў, што матка забойцы супрацоўнічае са следствам.
Страляніна ў Остраве – гэта найвялікшае трагедыя такога кшталту ў Чэхіі за апошнія некалькі гадоў. У 2015 годзе ва Угерскім Бродзе нападнік забіў у рэстаране сем чалавек. Пра трагедыю ў Остраве пісала Gazeta Wyborcza.
эж