Жаўнер Арміі Краёвай, сімвал барацьбы за незалежнасць, кавалер Ваеннага ордэну Virtuti Militari пахаваны на Ракавецкіх могілках у Кракаве.
Генерал брыгады Тадэвуш Бяньковіч нарадзіўся 15 красавіка 1923 году ў Лідзе, Гродзенскай вобласці. У верасні 1939 году быў добраахвотнікам у лідскім франтальным батальёне гарцэраў. З траўня 1943 году ўдзельнічаў у баях партызанскага аддзелу «Крыся» ў Наваградскай акрузе Арміі Краёвай. Са студзеня 1945 году быў жаўнерам Руху супраціву Арміі Краёвай. У чэрвені 1950 году яго арыштавалі, шмат месяцаў катавалі і асудзілі за антыкамуністычную дзейнасць да пажыццёвага зняволення.
.
Тадэвуш Бяньковіч успамінаў пра сваё жыццё і барацьбу ў дакументальным фільме «Rączy» Дарыюша Валюсяка. Ён тлумачыў, што штурхала яго да барацьбы і з немцамі, і з саветамі:
- З нямецкім акупантам было вядома, навошта чалавек змагаецца – за незалежнасць. Але пазнейшая барацьба з саветамі, я так адчуваў, гэта помста за крыўды, за забойствы палякаў. З саветамі змаганне было на смерць і жыццё. Мы хацелі адпомсціць за сваіх сяброў, змагацца да канца.
Урачыстасць пахавання арганізавала Установа па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб. Яе дырэктар Ян Юзэф Каспшык тлумачыць, што генерал Тадэвуш Бяньковіч – гэта постаць выключная сярод ветэранаў, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы:
- 96 гадоў, перапоўненых службаю Польшчы. Жаўнер Арміі Краёвай на Крэсах, узнагароджаны найвышэйшай польскай ваеннай узнагародай, Ваенным ордэнам Virtuti Militar, за акцыю нападу на нямецкую турму ў Лідзе. Пасля генерал Бяньковіч быў вядомы сваёй барацьбой з НКУС. Ён быў адным з тых, хто супраціўляўся ўваходу савецкіх войскаў на даваенную тэрыторыю Рэчы Паспалітай.
.
Ян Каспшык нагадвае, што за антысавецкую пазіцыю камуністычныя ўлады Тадэвуша Бяньковіча жорстка пакаралі:
- За яго шматгадовую службу Польшчы камуністы заплацілі яму турмой, карай смерці, замененай на пажыццёвае зняволенне. На шчасце, турэмнае зняволенне закончылася ў 1957 годзе. Пасля генерал Бяньковіч быў тым, хто вельмі моцна аб’ядноўвай ветэранаў, асабліва ў Кракаве, Малапольшчы, але не толькі. Ён быў такім сімвалам даваеннай Польшчы, сімвалам жаўнерскага духу, да канца актыўнага ў польскіх справах.
Кіраўнік Установы па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб падкрэслівае, што пахаванне генерала Бяньковіча мае незвычайную сімволіку:
- Мы будзем развітвацца з ім з вялікім сумам, паколькі разам з ім адыходзіць частка нашай польскай гісторыі, гісторыі Крэсаў, цяжкай, але надзвычай геройскай, перапоўненай змаганнем і верай у перамогу, у незалежную Польшчу.
Анджэй Дуда
Быў адважным, адданым Польшчы і нязломным да канца – так генерала Бяньковіча ўзгадвае палкоўнік Вераніка Себасцяновіч, ветэран Арміі Краёвай, старшыня Звязу жаўнераў АК у Беларусі:
- Святой памяці генерал без аднаго выстралу вызваліў з турмы 80 жаўнера АК з турмы ў Лідзе. Гэта была яго заслуга. Ён штодзённа перажываў столькі... Перажыў, як кожны з нас, турму. Гэта вялікі герой. Ён адышоў. За Польшчу. За свабоду. Цярпеў за любоў да Айчыны. Мы сустракаліся, я прасілі парады, як жыць у такіх умовах. Як дзейнічаць, калі мяне асуджаюць за крыж, пастаўлены ў памяць жаўнераў АК. Ён абдымаў мяне і казаў: ты змагаешся цэлае жыццё, ідзеш наперад. Рабі гэта да канца. Я не магла не прыехаць на яго пахаванне.
13 снежня 2019 году Тадэвуш Бяньковіч памёр ва ўзросце 96 гадоў.
ав
.