Беларуская Служба

Рэвалюцыя ў польскіх аптэках - з 8 студзеня ўводзяць абавязковыя электроныя рэцэпты

08.01.2020 15:05
Такі электронны рэцэпт немагчыма згубіць ці заліць кавай, але і так многія пацыенты баяцца новаўвядзення.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/BlurryMe

Пра рэвалюцыю ў польскіх аптэках паведамляе Rzeczpospolita. З 8 студзеня ўсе дактары ў Польшчы павінны выпісваць гэтак званыя э-рэцэпты. Гэта значыць, што інфармацыя аб прапісаным лякарстве трапіць праз інтэрнэт-сетку непасрэдна ў базу, адкуль яе зможа ўзяць аптэкар. Пацыент атрымлівае толькі адмысловы код, які складаецца з чатырох цыфраў. У аптэцы неабходна прадставіць фармацэўту код разам з індывідуальным нумарам жыхара (PESEL). Інфармацыю пра дазіроўку леку можна праверыць дзякуючы адмысловаму прыкладанню.

Такі электронны рэцэпт немагчыма згубіць ці заліць кавай, але і так многія пацыенты баяцца новаўвядзення. Можа таму, што яно было ўведзена ў Польшчы надта хутка ў параўнанні з іншымі дзяржавамі? Па словах Марэка Томкава, віцэ-старшыні Галоўнай палаты аптэкараў, у Германіі да такога кроку рыхтаваліся 12 гадоў, у Іспаніі – 13, а палякам хапіла аднаго года.

Папяровыя рэцэпты лекары змогуць выпісаць у выпадку адсутнасці інтэрнэту, а таксама для сябе або сваіх блізкіх.

Караліна Кавальска/нг