Бальшыня палякаў хацела б купляць экалагічнае харчаванне значна часцей, чым цяпер. Але жыхары Польшчы кажуць, што такія прадукты для іх занадта дарагія – піша Rzeczpospolita. Асартымент тавараў з надпісам bio- або eco- хутка пашыраецца, толькі 14% асоб, якія адказалі на пытанні анкеты, адзначылі, што ніколі не купляюць такога харчавання. Іншыя хацелі б купляць больш, але не могуць сабе на гэта дазволіць.
Якія прадукты ў дадзенай катэгорыі часцей за ўсё купляюць палякі? Садавіну, гародніну, малочныя прадукты і яйкі. У крамах ёсць таксама экалагічныя вяндліны, мяса, а нават бытавая хімія.
Экалагічнае харчаванне ўсё больш папулярнае. Пашырэнне асартыменту ўплывае таксама на цэны, якія паступова падаюць, розніца паміж экалагічным таварам і прадуктамі без адпаведных сертыфікатаў ужо не такая вялікая, як яшчэ нядаўна, але і так для многіх людзей цэны надта высокія.
З іншага боку, пакупнікі адчуваюць разгубленасць. Яны хацелі б, каб іх харчаванне было максімальна карысным для здароўя, але часта не ўпэўненыя, ці прадукт на самой справе экалагічны. Неразбярыху яшчэ ўскладняе той факт, што пераважна людзі не ведаюць, якая розніца паміж рознымі тэрмінамі – eco, – bio- ці organic.
На думку спецыялістаў, мода на экалагічнае харчаванне будзе адным з важнейшых трэндаў на рынку ў бягучым годзе.
Пётр Мазуркевіч/нг