У панядзелак сусветная супольнасць адзначыла 75-годдзе вызвалення Чырвонай арміяй нямецкага канцэнтрацыйнага лагера «Аўшвіц – Біркенаў». Жудаснае месца, створанае гітлераўцамі каля польскага горада Асвенцім, было вызваленае 27 студзеня 1945 года.
І хоць лагер «Аўшвіц – Біркенаў» з’яўляецца сімвалам злачыннай дзейнасці немцаў падчас Другой сусветнай вайны і добра вядомы ў свеце, то аднак пра больш падрабязныя факты ведаюць далёка не ўсе. І пра іх нам раскажа кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па вайсковых пытаннях Ігар Мельнікаў. З ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл