Беларуская Служба

Моладзь з польскай Гайнаўкі і беларускага Пінска ўдзельнічае ў міжнародным прыродным праекце

18.03.2020 14:22
У Пінску і Гайнаўцы ў рамках праекта будуць створаныя рэгіянальныя адукацыйныя цэнтры.
Аўдыё
  • Моладзь з польскай Гайнаўкі і беларускага Пінска ўдзельнічае ў міжнародным прыродным праекце
На днях у офісе Белавежскага нацыянальнага парку ў польскай Белавежы была падпісаная партнёрская дамовафота аўтара

Моладзь з беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (Беласточчына) ды аднагодкі з Пінскай сярэдняй школы №3 рэалізуюць транспамежны праект «Прыродная скарбніца па-над межамі». На днях у офісе Белавежскага нацыянальнага парку ў польскай Белавежы была падпісаная партнёрская дамова. У рамках праекту моладзь навучыцца збіраць травы і зёлкі, даведаецца, як карыстацца сабранай інфармацыяй ды захоўваць культурнае багацце рэгіёну Белавежскай пушчы. Праект працягнецца да канца чэрвеня 2021 года.

У Пінску і Гайнаўцы ў рамках праекта будуць створаныя рэгіянальныя адукацыйныя цэнтры. Партнёры праграмы з польскага боку – Гайнаўскае стараства ды Белавежскі нацыянальны парк. Гаворыць дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук. Сюжэт падрыхтавала Анна Пятроўская.

слухайце аўдыёфайл