У кітайскай правінцыі Хубэй захворванні Covid-19 павялічваліся штодзень на 40 працэнтаў. Калі б хвароба ў Польшчы развівалася аналагічна, то ў канцы сакавіка было б 20 тысяч выпадкаў. Паводле інфармацыі выдання Dziennik Gazeta Prawna, урад мае аналагічныя вылічэнні.
- Важна паменшыць тэмп. У пачатку наступнага тыдня ў нас будзе адказ на пытанне, ці зможам мы спыніць атаку каранавіруса, – кажа газеце дзяржаўны чыноўнік.
На мінулым тыдні штодзённае павелічэнне колькасці выпадкаў каранавіруса складала ад 20 да 50 адсоткаў.
Стратэгія ўрада заснаваная на ўвядзенні рашэнняў, якія павінны затрымаць прагрэсаванне інфекцыі на больш ранняй стадыі ў параўнанні з іншымі краінамі. Урадавыя аналітыкі ў асноўным назіраюць за чатырма краінамі: Кітаем, Японіяй, Італіяй і ЗША.
- Гэтыя прыклады паказваюць, што незалежна ад узроўню аховы здароўя толькі павелічэнне сацыяльнай дыстанцыі дае вынікі, – адзначае суразмоўца DGP.
На момант прыняцця рашэння аб «закрыцці краіны» ў Польшчы было менш выпадкаў захворвання, чым у іншых краінах. Напрыклад, Японія забараніла адукацыйную дзейнасць пры канцы лютага, калі ў ёй было больш за 800 выпадкаў хваробы. Чэхі закрылі свае межы, калі ў іх было 120 выпадкаў захворвання, што амаль у два разы больш, чым у Польшчы.
Правяраецца таксама статыстыка: колькі новых захворванняў «дае» адзін хворы. Актуальна смяротнасць у Польшчы знаходзіцца на ўзроўні амаль 2,3 працэнта - гэта значыць ніжэй, чым ацэнкі СААЗ, але вышэй, чым у Францыі (2,2 працэнта) або Нідэрландах (1,6 працэнта).
Пастаянна аналізуюцца розныя эпідэміялагічныя прагнозы. У тым ліку найбольш песімістычныя, напрыклад, што захварэе 60 адсоткаў насельніцтва. Гэта можа азначаць да 700 тысяч смяротных ахвяр каранавіруса ў Польшчы. Паводле аналітыкаў, захворванне будзе распаўсюджвацца гадамі.
Мiністэрства аховы здароўя спадзяецца, што на наступным тыдні можа быць ад некалькіх да 10 тысяч заражаных карaнавірусам. – Праблемы пачнуцца, калі колькасць пацыентаў перавысіць 100 тысяч, зазначае Мінздароўя.
У Польшчы ідзе падрыхтоўка інфекцыйных бальніц, выдаюцца рэкамендацыі па лячэнні пацыентаў у хатніх умовах. «На гэтым грунтуецца стратэгія барацьбы з хваробай: каб многія хворыя не ішлі ў бальніцы адначасова, як гэта было ў Італіі», – кажа крыніца выданню DGP.
яс