Піянерам у гэтай справе стала Італія, яе грамадзяне 29 сакаваркі павінны былі пайсці на рэферэндум, прысвечаны скарачэнню колькасці дэпутатаў парламенту. Аднак 6 сакавіка ўрад краіны прыняў рашэнне пачаткова перанесці рэферэндум на другую палову траўня, піша Dziennik Gazeta Prawna.
У мінулую пятніцу на аналагічны крок адважыліся ўлады Злучанага Каралеўства. Падданыя Яе Вялікасці мелі абіраць мясцовую ўладу 6 траўня, аднак Лондан адклаў галасаванне аж на год.
Нягледзячы на тое, што ў ахопленай вайной Сірыі афіцыйна не быў занатаваны аніводзін выпадак караніруса, рэжым Асада адклаў выбары, якія павінны былі адбыцца 12 красавіка. Пачаткова галасаванне адкладзена на травень. Для рэжыму Башар аль-Асад, які зараз кантралюе прыкладна 70% тэрыторыі Сірыі, выбары былі добрай нагодай павысіць узровень легітымнасці. Зрэшты, у гэтай краіне выбары хутчэй нагадваюць фарс, а не свабоднае волевыяўленне народу.
15 сакавіка пра перанос другога туру выбараў заявілі ўлады Ісламскай Рэспублікі Іран. Аятолы паспелі правесці першы тур выбараў 21 лютага, калі ў краіне афіцыйна было заяўлена аб першым выпадку захворвання каранаіврусам. Тэгеран адклаў другі тур парламенцкіх выбараў на верасень, тады трэба будзе выбраць толькі 11 з 290 дэпутатаў. Французы таксама былі вымушаны перанесці дату другога туру муніцыпальных выбараў.
16 сакавіка рэферэндум аб рэформе судовай сістэмы адклалі армяне. Рэферэндум павінен быў адбыцца 4 красавіка, пакуль ён адкладзены на месяц. Спіс краінаў, якія перанеслі выбары працягваецца. У Сербіі адкладзена дата парламенцкіх выбраў, які планаваліся на 26 красавіка. Самаабвешчаная Рэспубліка Паўночнага Кіпру перанесла дату прэзідэнцкіх выбраў аж на шэсць месяцаў.
Пра магчымасць пераносы даты прэзідэнцкіх выбраў гавораць улады Паўночнай Македоніі, пакуль яны маюць адбыцца 12 красавіка. У сваю чаргу Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы надоечы заявіла, што падставаў для пераносу даты выбраў няма. Пешы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 10 траўня. Пра пераносы праз каранавірус датаў выбараў у розных краінах свету пісаў Dziennik Gazeta Prawna.
эж