Грэцкія і французскія ўлады пацвердзілі першыя заражэнні каранавірусам у жыхароў лагераў для нелегальных мігрантаў. З увагі на гігіенічныя ўмовы і вялікую шчыльнасць населенасці ў лагерах прагназуецца раптоўны выбух эпідэміі, піша Gazeta Polska Codziennie.
У аўторак грэцкі ўрад паінфармаваў, што дыягназ COVID-19 пастаўлены жанчыне, якая нарадзіла на гэтым тыдні дзіця ў адной з афінскіх клінік. У наступныя дні паявіліся чарговыя выпадкі. Гарадскія ўлады ахапілі 14-дзённым каранцінам лагер для мігрантаў Рытсан, размешчаны на паўночны ўход ад Афінаў.
Некалькі гадзін пасля французскія ўлады паінфармавалі, што на тэрыторыі нелегальнага лагеру імігрантаў у Кале высветленыя першыя два выпадкі заражэння каранавірусам.
Грэцкія палітыкі і лекары прызнаюць, што прысутнасць заражаных у лагерах прычыніцца да раптоўнага росту колькасці захворванняў у цэлай краіне. У палове сакавіка ўрад у Афінах увёў спецыяльныя працэдуры, мэта якіх – ізаляцыя жыхароў лагераў, каб перадухіліць трагедыю. Тады было ўведзена месячнае абмежаванне ў перамяшчэння па-за брамай і былі прыпыненыя працэдуры атрымання статусу ўцекача.
Няўрадавая арганізацыя «Лекары без межаў» ужо два тыдні заклікае правесці тэрміновую эвакуацыю жыхароў лагераў. Вельмі часта на іх тэрыторыі пануюць антысанітарныя ўмовы, у прыватнасці, няма доступу да вады і мыла.
Урад у Афінах запэўнівае, што прыкладае ўсе намаганні, каб абараніць ад заражэння 42 тысячы нелегальных мігрантаў, якія жывуць на грэцкіх выспах.
ав