Хаця ўлады не кажуць пра гэта афіцыйна, але некаторыя назіральнікі мяркуюць, што менавіта Віцебск на гэты момант з'яўляецца эпіцэнтрам каранавіруса ў Беларусі. Менавіта там памёр першы пацыент, у якого дыягназавалі COVID-19. Гэта акцёр віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Выпадкаў пнеўманіі ў горадзе – як гавораць ананімна незалежным СМІ віцебскія лекары – намнога больш, чым звычайна.
На гэты момант на вуліцах гораду відаць усё больш людзей у масках. Аднак суразмоўца Яраслава Іванюка– уласнік артпабу „Торвальд” Віталь Броўка – гаворыць, што горад, па сутнасьці, змяніўся не шмат.
слухайце аўдыё