Медыкі і пацыенты могуць патрабаваць фінансавых кампенсацыі за заражэнне вірусам, напрыклад, у доме-інтэрнаце для пажылых людзей ці ў шпіталі, піша Rzeczpospolita.
У такой жа ўстанове ў Лодзінскім ваяводстве заразіліся 64 чалавекі. 27 з іх - сацработнікі, астатнія – падапечныя. Заражэнне адбылося нягледзячы на тое, што з 10 сакавіка дом быў закрыты для людзей звонку. Невядома, хто занёс вірус, а першай асобай, у якой ён быў выяўлены, была медсястра.
Выпадкаў заражэння пацыентаў дамоў-інтэрнатаў медперсаналам і сацработнікамі трэба чакаць больш.
Трэба таксама быць падрыхтаваным, што з'явяцца пазовы, датычныя медыцынскіх памылак або арганізацыйнага хаосу. А тое, ці пазовы будуць задаволеныя судом, будзе залежаць ад таго, ці ўдасцца даказаць віну дадзенай медыцынскай установы, – адзначае адвакат Яланта Будзоўска, спецыяліст па медыцынскіх справах.
Калі ўстанова прытрымлівалася ўсіх абавязковых працэдур бяспекі - то бок забяспечыла камбінезонамі, маскамі, аднаразовымі пальчаткамі, не дапускала асоб, якія працуюць у некалькіх месцах, і выдзеліла чыстыя зоны – то тады не будзе несці адказнасці.
- Калі б доктар або медсястра заразілі пацыента, то неабходна разгледзець, ці гэтыя медыкі ведалі, што яны хворыя. У Польшчы - недадстковая колькасць тэстаў, і таму здараюцца сітуацыі, што інфікаваны медык, не маючы сімптомаў хваробы, нармальна працуе і заражае іншых людзей,- адзначаюць адвакаты.
- Паводле мяне, з першымі пазовамі выступяць лекары супраць кіраўніцтва шпіталяў за непадрыхтаванасць. І гэта будзе поўнасцю абгрунтавана. Заражэнні медперсаналу часта зʼяўляюцца вынікам нядбайнасці загадчыкаў, а ў многіх выпадках ахоўныя працэдуры ўводзіліся ў выніку патрабаванняў саміх медыкаў, бо мэнэджэры шпіталя гэтым не займаліся, – адзначае адвакат Будзоўска ў гутарцы з газетай Rzeczpospolita.
яс