Беларуская Служба

Праз каранавірус тэрмін дзеяння вадзіцельскіх правоў будзе падоўжаны

09.04.2020 09:21
Міністэрства інфраструктуры прапануе рашэнні, якія дазваляюць падоўжыць тэрмін дзеяння вадзіцельскіх правоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Bartosz Zakrzewski

Каранавірус у Польшчы значна абцяжарыў выкананне шматлікіх спраў, у тым ліку і адміністрацыйных. Вялікая праблемай узнікла ў кіроўцаў, у якіх у бліжэйшы час мінае тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання і іншых даведак, піша інфармацыйная старонка Варшавы naszemiasto.pl. У сувязі з гэытм, Міністэрства інфраструктуры Польшчы прапанавала падоўжыць тэрмін дзеяння дакументаў на кіраванне транспартнымі сродкамі. Прапанова ўнесена ў праект паправак да так званага «спецзакону а каранавірусе».

Як паведамляе Міністэрства інфраструктуры Польшчы, у закон аб асаблівых рашэннях, звязаных з перадухіленнем і процідзеяннем эпідэміі каранавіруса ўключана Палажэнне аб працягу тэрміну дзеянняў вадзіцельскіх правоў. Міністэрства інфраструктуры прапануе рашэнні, якія дазваляюць падоўжыць тэрмін дзеяння наступных пасведчанняў: вадзіцельскія правы, дазвол на кіраванне трамваем, дазвол на кіраванне прывілеяваным транспартным сродкам або транспартным сродкам, якія перавозіць грашовыя сродкі, пасведчанне інструктара па ваджэнню, пасведчанне экзаменатара, пасведчанне інструктара па тэхніцы кіравання і г.д.

Плануецца, што пералічаныя дакументы застануцца сапраўднымі на працягу 60 дзён з даты заканчэння стану эпідэміі. Праектам паправак да законапраекта ў цяперашні час займаецца Сейм Польшчы.

Калі папраўкі да законапраекта ўступяць у сілу, кіроўцы, у якіх тэрмін дзеяння правоў або іншых дакументаў, скончыцца ў перыяд эпідэміі, змогуць працягваць кіраваць аўтамабілямі.

Тым не менш, кіроўцы павінны будуць падоўжыць тэрмін дзеяння дакументаў на працягу 60 дзён пасля завяршэння стану эпідэміі. Пра вырашэнне надзённых праблемаў польскіх кіроўцаў, выкліканых пандэміяй, пісаў інфармацыйны партал польскай сталіцы naszemiasto.pl.

эж