Беларуская Служба

Польская Пошта выпусціла марку да 10-ай гадавіны Смаленскай катастрофы

13.04.2020 15:43
Марка прысвечана «заслугам прэзідэнта Леха Качыньскага дзеля незалежнасць і суверэнітэту Грузіі».
          .
Марка прысвечана «заслугам прэзідэнта Леха Качыньскага дзеля незалежнасць і суверэнітэту Грузіі». Foto: Poczta Polska

«Роўна 10 гадоў таму ў ваколіцах Смаленска адбылася катастрофа польскага ўрадавага самалёта. На борце знаходзіліся самыя важныя людзі ў дзяржаве» –, піша партал wnp.pl, са спасылкай на афіцыйнае паведамленне польскай пошты.

Польская пошта таксама выпусціла адмысловы канверт, выдадзены ў першы дзень звароту памятнай маркі. На ёй прыводзіцца цытата выказвання прэзідэнта Леха Качыньскага са жніўня 2008 года, з выступу ў Тбілісі.
Як удакладняецца, марка «Мы памятаем 2010-2020» – гэта сумесная эмісія з Грузінскай поштай. Марка прысвечана «заслугам прэзідэнта Леха Качыньскага дзеля незалежнасць і суверэнітэту Грузіі». Яе фармат 43х31,25 мм, а наклад 144 тысячы.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пацярпеў крушэнне польскі ўрадавы самалёт Ту-154М, які перавозіў дэлегацыю на чале з прэзідэнтам на ўрачыстасці 70-ай гадавіны Катыньскага злачынства. Тады загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі і яго жонка Марыя.

Пра марку, прысвечаную прэзідэнту Леху Качыньскаму пісаў партал wnp.pl.

эж