Беларуская Служба

ЗША стрымалі фінансаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

15.04.2020 12:38
«Яе шматлікія памылкі прычыніліся да так многіх выпадкаў смерці», - заявіў Трамп.
Дональд ТрампPAP/EPA/Stefani Reynolds / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў сваёй адміністрацыі стрымаць аплаты на карысць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляе партал niezalezna.pl.

Такая сітуацыя будзе працягвацца да часу высвятлення, якую ролю гэтая арганізацыя адыграла ў «неадпаведным кіраванні і ўтойванні распаўсюджвання каранавірусу», – сказаў у аўторак Трамп у Белым доме, ацэньваючы дзейнасць СААЗ падчас эпідэміі. –Свет атрымаў столькі фальшывай інфармацыі на тэму перадачы і смяротнасці па прычыне каранавірусу, – сказаў Дональд Трамп.

Прэзідэнт ЗША абвінаваціў Сусветную арганізацыю аховы здароўя, якая дзейнічае пры ААН, што «яе шматлікія памылкі прычыніліся да так многіх выпадкаў смерці».

Паводле Трампа, неадпаведныя крокі СААЗ і яе давер да інфармацыі, якую давалі кітайцы, прычыніліся да таго, што сітуацыя трагічна пагоршылася, а каранавірус распаўсюдзіўся на ўвесь свет. Амерыканскі лідар паўтарыў, што ён асабліва злы на арганізацыю за тое, што яна крытыкавала яго рашэнне зачыніць мяжу ад кітайцаў на пачатку эпідэміі.

Дональд Трамп перакананы, што калі б СААЗ дзейнічала б хутчэй і больш рашуча, то смяротных ахвяр каранавіруса было б значна менш, а сама эпідэміі абмежавалася б да месца, з якога распаўсюдзілася на ўвесь свет. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса Дональд Трамп ужо раней востра крытыкаваў СААЗ, абвінавачваючы яе, між іншым, у «кітаяцэнтрызме», і пагражаў стрымаць фінансаванне гэтай установы.

Адказваючы на крытыку, кіраўнік арганізацыі Тэдрас Аданом Гебрэісус сказаў на мінулым тыдні, што каранавірус выкарыстоўваюць для палітычных мэт. Ён абверг словы, што яго арганізацыя «кітаяцэнтрысцкая» і заклікаў да адзінства.

ав