Беларуская Служба

У Польшчы спрашчаюць працэдуру пазбаўлення вадзіцельскіх правоў

17.04.2020 13:11
Новаўвядзенні запланаваны на ліпень.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Photographee.eu

Каранавірус адсунуў у бок усе тэмы, якімі мы жылі яшчэ нядаўна. Аднак абсалютным прыярытэтам застаецца выкананне правілаў дарожнага руху, у прыватнасці бяспека пешаходаў і выкананне хуткаснага рэжыму. Пачынаючы з ліпеня ў Польшчы спрашчаецца працэдура пазбаўлення правоў на кіравання транспартным сродкам, піша інтэрнэт-версія часопісу Wprost.

Бяспекай дарожнага руху асабіста займаецца прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, гэта знайшло сваё адлюстраванне падчас яго праграмнай прамовы ў Сейме.

Правілы дарожнага руху змяняюцца, паводле ініцыятывы ўрада. Абсалютнае перавага для пешаходаў, гэта значыць абавязак уступіць пешаходу дарогу яшчэ да таго, як ён выйдзе на пешаходны пераход. Таксама ўводзіцца абмежавання хуткасці ў забудаванай мясцовасці да 50 км/г незалежна ад часу сутак. У сувязі з гэтым уводзіцца норма аб затрыманні вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на 3 месяцы пры парушэнні хуткаснага рэжыму і па-за межамі забудаванай тэрыторыі. Раней дадзеная норма дзейнічала толькі ў забудаванай мясцовасці.

Цяпер Міністэрства інфраструктуры Польшчы ўводзіць больш строгія правілы і больш жорсткія пакаранні. Новаўвядзенні запланаваны на ліпень.

Міністэрства інфраструктуры разлічвае абсталяваць сістэмай маніторынгу не толькі пешаходныя пераходы, але і тэрыторыі каля іх. Пра новаўвядзенні ў Правілах дарожнага руху Польшчы пісалі ў інтэрнэт-версіі часопісу Wprost.

эж