Ні міністр адукацыі, ні міністр аховы здароўя, ні кіраўнік урада ні слова не сказалі пра бяспеку дзяцей і настаўнікаў, абвясціўшы пра тэрміны адкрыцця школ, піша публіцыстка Зузана Дамброўска для штодзённага выдання Rzeczpospolita.
Прэм'ер-міністр і міністр нацыянальнай адукацыі абвясцілі, што школы будуць адкрытыя 24 траўня, і магчыма, што яшчэ раней адбудзецца аднаўленне пазакласных заняткаў, напрыклад адкрыюцца групы падоўжанага дня.
Такія навіны выклікалі жывы страх у настаўніцкай супольнасці. Настаўнікі пачалі задаваць лагічныя і справядлівыя пытанні: як даглядаць дзяцей, паводле новага санітарнага рэжыму, захоўваючы адлегласць паміж дзецьмі, поўную гігіену і дысцыпліну? Як абараніць падапечных і саміх сябе ад заражэння ў школе, і г. д.
Напэўна, у гэтай справе можна ўрабіць многа. Падрыхтаваць ахоўныя захады і, перш за ўсё, шырока выкарыстоўваць тэставанне на краранвірус. Ці да рэарганізацыя навучання ў новых умовах дзяржава паставіцца так жа кепска як і да медработнікаў? – пытаецца Зузана Дамброўска
Добра вядома – большасць інфікаваных каранавірусам дзяцей пераносіць хваробу бессімптомна, таму акурат дзеці могуць прынесці заразу дадому, да бацькоў. Маштаб новай пагрозы агромністы.
Дзяржава павінна гарантаваць бяспеку ў сістэме адукацыі. Гэта абавязак урада. Урад Польшчы павінен абсталяваць школы неабходнымі сродкамі і арганізаваць сістэму масавага тэставання на каранавірус. Пра вялікія выклікі, якія насоўваюцца на польскую сістэму адукацыі, пісала Зузана Дамброўска на старонках газеты Rzeczpospolita.
эж