Беларуская Служба

Ці выпускнікі школ у Польшчы будуць здаваць іспыты ў масках і пальчатках?

29.04.2020 16:45
Дырэктары школ выказваюць боязі, што ўся адказнасць за бяспеку вучняў будзе ўскладзена на іх.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMagdalena Gałkiewicz/shutterstock.com

Як будзе выглядаць сёлетні экзамен на атэстат сталасці ў Польшчы? Выпускнікі апошніх класаў сярэдніх школ прыйдуць на тэставанне ў масках і пальчатках? – пытаецца Gazeta Wyborcza.

Матуры (так называюцца ў Польшчы іспыты на атэстат сталасці) павінны былі адбыцца ў траўні, але ў выніку пандэміі каранавіруса яны былі перанесены на чэрвень. Дырэктары школ выказваюць боязі, што ўся адказнасць за бяспеку вучняў будзе ўскладзена на іх. Неабходна правесці дэзынфекцыю класаў, рассадзіць вучняў такім чынам, каб паміж імі было як мінімум два метры, праверыць, ці ўва ўсіх ёсць санітарныя маскі. Некаторыя дырэктары кажуць, што можа не хапіць настаўніцкіх кадраў для правядзення экзаменаў. «Я не ўяўляю сабе, каб вучні пісалі тры гадзіны ў масках, з абмежаваным доступам кіслароду, – кажа адна з настаўніц. – Пры такім цяжкім і важным іспыце можна чакаць страты прытомнасці, прыступаў панічнага страху. А пазней масавыя скаргі ў экзаменацыйную камісію – школьнікі будуць пісаць, што яны не маглі сканцэнтравацца на іспытах, паколькі баяліся заразіцца каранавірусам».

Іспыты павінны прайсці ў чэрвені – як выпускныя экзамены пасля ліцэяў і тэхнікумаў, так і восьмых класаў пачатковых школ. Вынікі стануць вядомыя 31 ліпеня (пачатковыя школы) і 11 жніўня (ліцэі). Толькі пытанне яшчэ, ці экзаменатары захочуць прысвяціць свабодны час падчас канікулаў, каб праверыць працы? Некаторыя адзначаюць, што не збіраюцца рызыкаваць сваім здароўем.

нг