У многіх дзяржавах Еўрапейскага Звязу нават палова ахвяраў COVID-19 – гэта жыхары дамоў спакойнай старасці – паведамляе Rzeczpospolita. Еўропа аддала без бою жыццё старыкоў, забыла пра гэтую частку грамадства. Настаўленыя на прыемнае і бесклапотнае жыццё грамадствы здаўна адпраўляюць сваіх пажылых у дамы пажылых. Сабраныя ў адным месцы, яны сталі лёгкай ахвярай віруса. Тым больш, калі шпіталі перагружаны маладзейшымі пацыентамі з інфекцыяй, лекары часта не жадаюць прымаць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі пацыентаў з дамоў для пажылых.
«Гэта была сапраўдная разня», – кажа дырэктар на Еўропу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюгэ (Hans Kluge). Бельгія – адзіная краіна, якая ў статыстыку ахвяр уключае людзей, якія не прайшлі тэставання, але ў іх былі сімптомы COVID-19. У Бельгіі 53% з больш чым сямі тысяч смяротных ахвяр – гэта жыхары дамоў спакойнай старасці. У Іспаніі, паводле дадзеных выдання «El Pais», у дамах для старыкоў памерла як мінімум 15,3 тыс. чалавек. Гэта толькі тыя, каму былі зробленыя тэсты. У Вялікабрытаніі ды Італіі падобная карцінка. У ЗША смі падлічылі, што ахвяр сярод жыхароў дамоў для пажылых 11,2 тыс., а на самой справе значна больш, паколькі іх няма ў афіцыйнай статыстыцы памерлых ад віруса, а ўлады мяркуюць, што на старыкоў не варта марнаваць тэсты.
нг