X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем польскія катлеты з праванскімі травамі (ПАКРОКАВЫ РЭЦЭПТ)

12.05.2020 20:24
Абед атрымаецца інтэрнацыянальны, смачны, сытны і, як бы банальна не гучала, арыгінальны.
 -
Катлеты па-праванскуБеларукая служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння, паважаныя радыёслухачы, прыгатуем вельмі смачны і традыцыйны абед, але з элементам з сонечнай Францыі.

Праўда, гэта будзе другая страва, але яна – вельмі сытная, таму кожны зможа ёй наесціся і без супа.

І так, паважаныя радыёслухачы, сёння прыгатуем праванскія катлеты з бульбяным пюрэ і салатам з пекінскай капусты. Згадзіцеся, абед атрымаецца вельмі інтэрнацыянальны. Акрамя таго, ён смачны, сытны і, як бы банальна не гучала, арыгінальны.

І так, для таго, каб яго прыгатаваць, нам спатрэбіцца кілаграм фаршу (будзем рабіць порцыю на некалькі чалавек; калі ж застанецца, то можна даесці на наступны дзень альбо замарозіць), найлепш змяшанага ялавічнага і свінога ў прапорцыі 50/50. Акрамя таго, бяром адну невялікую і адну вялікую маркоўку, два яйкі, сярэднюю цыбулю, тры-чатыры лыжкі манных групаў, трэцюю частку батона, зялёны кроп і пятрушка – па смаку (калі няма свежай, можна дадаць марожаную альбо сушаную), дзве сталовыя лыжкі прыправы «Праванскія травы», адзін-два зубчыкі часныку, па смаку чорны молаты перац, прыправа тыпу «Вегета», соль.

І так, робім фарш на катлеты са складнікаў. Невялікую маркоўку тром на гэтак званай бурачковай тарцы, цыбулю дробна рэжам нажом, а часнык – сячэм. Раней замочаны ў малацэ батон дадаем у фарш. Замешваем, дадаем прыправы, соль і ўсе складнікі, якія патрэбныя. Пасля гэтага фарш найлепш паставіць у халадзільнік на гадзінку-другую, каб нашыя смакі і водары аб'ядналіся.


Катлеты па-праванску Катлеты па-праванску

Вымаем фарш, яшчэ раз перамешваем. На патэльні разаграваем алей, фармуем даволі вялікія катлеты і смажым на вялікім агні, каб яны добра падрумяніліся з абодвух бакоў. Пасля гэтага катлеты перакладваем у каструлю, выліваючы тлушч з патэльні, дадаем парэзаную колцамі маркоўку, духмяны перац, чорны перац гарошкам, і, калі ёсць магчымасць, некалькі гарошын ядлоўца. Заліваем вадой да паловы катлет. Даводзім да кіпепення і тушым 45 хвілін, да гадзіны на малым агні.

Да катлет падамо бульбяное пюрэ. Як яго зрабіць, гаварыць не буду, бо, думаю, кожны ведае, але сапраўднае пюрэ абавязкова робіцца з дадаткам сметанковага масла і тлустага малака альбо смятанкі. Перад тым, як у тоўчаную бульбу дадаць малако альбо смятанку, іх абавязкова трэба добра разагрэць альбо давесці да кіпення!

Да катлет і пюрэ абавязкова павінен быць салат. І так, нам неабходна падрыхтаваць невялікую альбо сярэднюю пекінскую капусту (дарэчы, вельмі папулярную ў Польшчы), адну маркоўку, кіслы яблык, напрыклад, ранет, цыбулю (звычайную альбо чырвоную), чырвоную папрыку, крыху зялёнай пятрушкі.

Капусту шаткуем, цыбулю дробна рэжам нажом, а папрыку, маркоўку і яблык тром на тарцы. Соль, чорны молаты перац і праванскія травы дадаем па смаку. Акрамя таго, у салат дадаем палову гарбатнай лыжачкі цукру, лімонны сок па смаку, які можна замяніць воцатам. Запраўляем рапсавым альбо сланечнікавым алеем. Сябры! Салат выходзіць вельмі асвяжаючы, духмяны і само сабою смачны!

Паспрабуйце зрабіць такі абед і, думаю, не пашкадуеце!

Смачна есці!

Валеры Саўко


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец