Пах фруктаў, папкорну, мускусу – гэта толькі некаторыя пахі, задача якіх зачараваць супрацьлеглы пол.
Па паху абірае партнёраў большасць млекакормячых, у тым ліку людзі, піша ў тыднёвіку Newsweek Катажына Бурда.
Даследчыкі вызначылі, што кожны гатунак млекакормячых мае пах, які з'яўляецца эратычным сігналам. Гэта мае вялікае значэнне ў выпадку жывёлаў, якія жывуць адасоблена. Напрыклад, мядзведзі пакідаюць свой пах у слядах лап. У лемураў ферамоны знаходзяцца ў залозах запясця. Адзін з асноўных складнікаў мужчынскіх туалетных водаў – мускус. Мускус з’яўляецца сэкрэтам залоз спад хваста азіяцкага аленя.
Вучоныя ўпэўненыя, што няўлоўныя ферамоны спрацоўваюць і ў людзей.
Швейцарскія вучоныя правялі эксперымент з удзелам студэнтаў. Папрасілі іх два дні не мыцца, не ўжываць дэзадарантаў, не спажываць вострых страваў, алкаголю і спаць у адной і той жа майцы з той мэтай, каб натуральны пах быў як мага менш скажоны.
Праз два дні гэтыя майкі далі панюхаць студэнткам. Высветлілася, што ім найбольш падабаўся пах мужчыны, які меў зусім супрацьлеглы генетычны код. Паводле вучоных, у гэтым глыбокі біялагічны сэнс. Розны генетычны матэрыял бацькоў дае большыя гарантыі здаровых з добрым імунітэтам. Гэта доказ таго, што і ў людзей спрацоўвае механізм выбару партнёра паводле паху, напісала Катажына Бурда ў тыднёвіку Newsweek.
яс