22-гадовы шахматыст з Вялічкі Ян-Кшыштаф Дуда здзівіў усіх і выйграў у шахматы з дзейсным чэмпіёнам свету Магнусам Карлсэнам. Пераможная гульня адбылася на онлайн-турніры Lindores Abbey Rapid Challenge – у рамках прэстыжных спаборніцтваў, арганізаваных па ініцыятыве самога Карлсэна, піша інтэрнэт-партал wp.pl.
Ян-Кшыштаф Дуда грае ў шахматы з пяці гадоў. У 2013 года ён атрымаў званне гросмайстра. У рэйтынгу ФІДЭ малады паляк цяпер знаходзіцца на шаснаццатай пазіцыі і сярод суайчыннікаў не мае сабе роўных. На першым месцы – Магнус Карлсэн, нарвежац 1990 года нараджэння, якога паляк дагэтуль не перамагаў.
Аднак, як паказала апошняя гульня ў хуткія шахматы, кепская паласа можа ў мінае. Ян-Кшыштаф Дуда выйграў з Карлсэнам у 43 хадах у адной з гульняў бягучага турніру, які завершыцца 3 чэрвеня. Як паведамляюць каментатары, Дуда здзівіў суперніка незвычайным дэбютам, гэта значыць пачатковым этапам гульні. Шахматыст з Вялічкі тлумачыў сутнасць добрага пачатку гульні яшчэ некалькі месяцаў таму, калі падкрэсліваў важнасць камп'ютараў падчас шахматных трэніровак.
Пра перамогу маладога паляка Ян-Кшыштаф Дуды над дзейсным чэмпіёнам свету па шахматах Магнусам Карлсэнам пісаў партал wp.pl.
эж