X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем бураковы суп-крэм (ПАКРОКАВЫ РЭЦЭПТ)

26.05.2020 19:37
Сённяшняя страва - прыклад гэтак званай кухні «ф'южэн»: з дадаткам какосавага малака, імбіру і папрыкі чылі. 
-    ,
Суп-пюрэ з дадаткам какосавага малака, імбіру і папрыкі чыліБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Магчыма, што многія лічаць бурак банальнай агароднінай. Нібыта так, але насамрэч – гэта вельмі карысны караняплод. І вельмі смачны. А калі пашукаць цікавыя рэцэпты, то стравы з бурака не проста смачныя, а вельмі смачныя. Сёння ў праверанай рэдакцыйнай кухні – прыклад гэтак званай кухні «ф'южэн»: славянскі чырвоны бурак з дадаткам экзатычных імбіру і какосавага малака.

І так, буракі – незаменная крыніца фоліевай кіслаты і вітаміна B. Караняплод буракоў утрымлівае таксама шмат жалеза, калія, магнія і вітаміна А ў выглядзе бэта-караціна.

А вось бураковае бацвінне – гэта кладзезь калія, магнія, вітаміна С, тыяміна, рыбафлавіна і вітаміна В6! Ужо цяпер у Польшчы даступнае ў продажы бацвінне, з якога можна зрабіць вельмі смачны суп альбо халаднік.

Буракі – адна з найважнейшых крыніц бэтаіна. Гэта амінакіслата, якая дапамагае ў правільнай працы печані. Пры гэтым буракі ўвогуле не ўтрымліваюць тлушчаў, але змяшчаюць шмат вугляводаў, клятчаткі, бялка. Сярод мінералаў, акрамя названых магнія і калія, нямала жалеза, фосфара ды іншых карысных рэчываў.

Буракі часта выкарыстоўваюцца як прафілактычны сродак пры малакроўі, паколькі спрыяюць стварэнню чырвоных цельцаў у крыві і паляпшаюць працэсы крыватвору.

Бураковы сок часта выкарыстоўваецца пры прастудных захворваннях – для гэтага трэба выпіць свежавыціснуты сок.

Акрамя таго, буракі валодаюць касметычным эфектам. Так, спажыванне сырых буракоў, для прыкладу, цёртых з яблыкамі альбо соку, дапаможа значна палепшыць колер і стан скуры.

А цяпер, сябры, возьмемся за прыгатаванне нашай стравы – славутыя буракі з элементам экзотыкі. І так, бяром чатыры буракі (лепш большыя чым меншыя), абіраем, мыем і сушым альбо выціраем – яны не павінны быць мокрымі. Закручваем у алюмініевую фольгу, найлепш у некалькі слаёў, і пячом у духоўцы пры 200 градусах Цэльсія 50 хвілін. Калі яны крыху астынуць, рэжам на скрылікі таўшчынёй каля паўсантыметра.

У каструлі з тоўстым дном (каб не прыгарэла!) разаграваем дзве лыжкі аліўкавага алею і падсмажваем на ім два зубчыкі часныку. Часнык можам не рэзаць дробна – ён пазней і так будзе перамелены блэндарам.
Таксама ў аліву кладзем прыкладна 2 см імбіру, дробна расцёртага на тарцы, і закладваем нашы буракі. Дадаем паўлыжкі вострай молатай папрыкі, у якасці альтэрнатывы можна дадаць палову перца чылі, але перад гэтым неабходна выкінуць зярняткі, бо атрымаецца надта востра. У самым канцы дадаем бляшанку какосавага малака. І пасля гэтага наша змесціва міксуем блэндарам на пюрэ. Соль і перац паводле смаку. Калі суп вам будзе здавацца надта густы, можна дадаць крыху вады.

Пасля гэтага наш суп-пюрэ гатуем прыкладна 5-10 хвілін. Падаем пасыпаны зверху зялёнай пятрушкай. У якасці альтэрнатывы можна падаць з грэнкамі з белага хлеба.

Сябры! Рэцэпт правераны на практыцы. Спрабуйце зрабіць – атрымліваецца вельмі смачна, карысна і крыху экзатычна.

Валеры Саўко 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец