Беларуская Служба

Прыдуманы беларусамі стартап дапаможа імігрантам адпраўляць грашовыя пасылкі на радзіму

28.05.2020 12:01
Прыкладанне PayUkraine мяняе назву на SPOKO і пашырае сваю дзейнасць на некалькі дзясяткаў краін.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com

Спачатку стартап, які ў Польшчы распрацавалі два беларусы - Яўген Чамтонаў і Аляксандр Горлач, быў адрасаваны толькі ўкраінцам, якія жывуць у 14 еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Польшчы. Цяпер прыкладанне PayUkraine мяняе назву на SPOKO і пашырае сваю дзейнасць на некалькі дзясяткаў краін, паведамляе Rzeczpospolita.

У мінулым годзе стартап атрымаў 4 мільёны злотых на развіццё ад фонду Fintech Ventures.  Дасягнуўшы 100 тысяч карыстальнікаў, стваральнікі хочуць прыцягнуць таксама імігрантаў з Індыі, якія жывуць у краінах Заходняй Еўропы. Ёсць за што змагацца. Паводле стартапа, да гэтай пары нават 1,7 мільярда імігрантаў не карыстаюцца банкаўскімі паслугамі.

„Велізарную праблему з грашовымі перадачамі маюць тыя імігранты, якія хочуць падтрымліваць свае сем’і. Такая праблема ўзнікала ў адносінах Польшча-Украіна, не ўспамінаючы пра імігрантаў з Індыі, Філіпінаў ці Нігерыі, якія пражываюць на ўсіх кантынентах”, - кажа старшыня SPOKO Яўген Хамтонаў.

SPOKO дасць магчымасць адпраўляць грошы з 51 краіны ў 86 дзяржаваў, такіх як Індыя, Філіпіны, Пакістан, Нігерыя, Бразілія і рэспублікі былога СССР. Платформа прапануе, між іншым, безнаяўны пералік з банкаўскай карты на банкаўскую карту, альбо з карты на банкаўскі рахунак. Стваральнікі прыкладання распрацоўваюць таксама іншыя гібрыдныя паслугі. Такое рашэнне дзейнічае, напрыклад, у Індыі, дзе прыкладанне  SPOKO дае магчымасць пераліку сродкаў на любы рахунак, а таксама іх выплату ў адной з 5,5 тысячы крамаў.

На пачатак SPOKO плануе прыцягнуць імігрантаў, якія пражываюць і працуюць у Польшчы, Германіі, Італіі і Расіі, паведамляе Rzeczpospolita.   

аз