Беларуская Служба

Міра Лукша: «Каб напісаць дзецям, трэба думаць, як дзеці»

01.06.2020 13:55
Дзіцячая літаратура ва ўсе часы мела велізарнае значэнне, паколькі выхоўвала маладых людзей.
Аўдыё
  • «Каб напісаць верш, які дзецям спадабаецца, трэба ўсё ж такі думаць, як дзеці»
Міра Лукшаradyjo.net/ М.Сцепанюк

У сённяшні час, калі дзеці ды моладзь часцей цікавяцца кампутарам, чым кніжкай, варта нагадаць пра дзіцячую літаратуру.

На Падляшшы для дзяцей пішуць перш за ўсё члены Літаратурнага Аб'яднання «Белавежа», паэт Віктар Швед ды журналістка, перакладчыца і пісьменніца Міра Лукша. Каб напісаць верш, які дзецям спадабаецца, трэба ўсё ж такі думаць, як дзеці. Верш павінен быць жартаўлівы, кароткі і расказваць пра зразумелыя наймалодшым справы – гаворыць Міра Лукша.

Міра Лукша далёка не навічок, які піша для дзяцей. Яна ўжо выдала цікавыя і арыгінальныя кніжкі «Дзяўчынка і хмарка», «Жывінкі з глыбінкі», «Спеў дрэў» ці «Гражынка і грак». Міра Лукша з 1985 года працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». З’яўляецца таксама сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З Мірай Лукшай пра дзіцячую літаратуру гутарыла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыё