Партал natemat.pl публікуе інтэрв'ю са старшынём Галоўнай лекарскай палаты Польшчы прафесарам Анджэем Матыям. Спецыяліст кажа, што калі гаварыць пра эпідэмію каранавіруса, то ён не зʼяўляецца аптымістам. Паводле лекара, нельга выключыць, што пік эпідэміі яшчэ перад намі і што ён можа здарыцца якраз на выбары.
Нагадаем, 28 чэрвеня ў Польшчы пройдзе першы тур выбараў прэзідэнта.
Прафесар Матыя мяркуе, што цяжка прадбачыць развіццё сітуацыі, але апошні рост захворванняў, за якім палякі назіраюць у апошнія дні, прымушае быць умеркаваным аптымістам. Спецыяліст лічыць, што адной з прычын росту заражэнняў каранавірусам стала хуткая адмена абмежаванняў і тое, што людзі «расслабіліся» і перасталі выконваць асноўныя правілы гігіены, як гэта было на пачатку эпідэміі, паведамляе партал natemat.pl.
вс