Беларуская Служба

10 чэрвеня найстарэйшай польцы споўнілася 114 гадоў

10.06.2020 15:25
Тэкля Юневіч з Глівіц з’яўляецца рэкардсменкай доўгажыхарства ў Паўночна-Усходняй Еўропе і рэгіёне Балтыйскага мора.
Тэкля Юневіч і Вацлаў КрочэкBy Waenceslaus - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=86697249

Тэкля Юневіч з Глівіц з’яўляецца рэкардсменкай доўгажыхарства ў Паўночна-Усходняй Еўропе і рэгіёне Балтыйскага мора, а таксама трэцяй найстарэйшай асобай у Еўропе, а восьмаю ў свеце, піша onet.pl.

Сапраўднасць узросту спадарыні Тэклі пацвердзіў дакументамі пры дапамозе сям’і і Генеральнага консульства Польшчы ў Лвове Вацлаў Ян Крочэк, польскі карэспандэнт Gerontology Research Group, міжнароднай навуковай арганізацыі, якая займаецца даследаваннямі над здаровай старасцю і доўгажыхарствам.

Тэкля Юневіч нарадзілася 10 чэрвеня 1906 году ў Крупску, на тэрыторыі тагачаснай Аўстра-Венгрыі, цяпер Украіны, 40 км ад Львова. Да 103 году яна жыла адна, дасканала спраўлялася з хатнімі абавязкамі, паліла кацёл, вырашала іншыя справы. Апошнія гады ёй займаюцца ўнукі.

Ва ўзросце 111 і 113 гадоў жанчыне паспяхова былі зроблены дзве аперацыі. Яна была найстарэйшай пацыенткай, якой аперыравалі жоўцевыя пратокі.

-Бабуля заўсёды была актыўнай, клапатлівай, вясёлай і не засяроджвалася на цяжкіх момантах з мінулага. Любіла кнігі і падарожжы, была вельмі непакорная. Да сённяшняга дня яна ў добрай форме, хоць усё часцей узгадвае свой родны дом у Крупску, – гаворыць унук Тэклі Адам.

ав