Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З любові да турызму, але і да Польшчы нарадзілася акцыя «Водпуск у Польшчы»

12.06.2020 15:19
«Чужое хваліце, свайго не ведаеце» – гэтая прыказка надзвычай актуальная ў кантэксце сёлетніх вакацый, калі ў выніку пандэміі выезд за мяжу не заўсёды магчымы.
Аўдыё
  • З любові да турыстыкі, але і да Польшчы нарадзілася акцыя “Водпуск у Польшчы”.
.
.Старонка акцыі "Водпуск у краіне"

16 ваяводстваў, 33 геаграфічныя краі, мора, горы, азёры, лясы – усім гэтым можа пахваліцца Польшча. «Чужое хваліце, свайго не ведаеце» – гэтая прыказка надзвычай актуальная ў кантэксце сёлетніх вакацый, калі ў выніку пандэміі выезд за мяжу не заўсёды магчымы. 16 блогераў далучыліся да акцыі папулярызацыі адпачынку ў Польшчы. 


З любові да турызму, але і да Польшчы нарадзілася акцыя «Водпуск у Польшчы». У рамках акцыі адбываецца папулярызацыя турыстычных месцаў у краіне, вядомых і не зусім. Аўтарка ідэі адзначае, што многія даследаванні паказалі: палякі не ведаюць турыстычнай Польшчы. -Таму мы вырашылі гэта змяніць, – гаворыць Віялетта Петшак.

Жанчына шмат гадоў супрацоўнічае з турыстычнай галіной. Ідэя акцыі «Водпуск у Польшчы» нарадзілася ў яе галаве пад канец сакавіка, калі чарговыя гатэлі пачалі наўпрост казаць пра шматмільённыя страты. Віялетта доўга не думаючы вырашыла, што павінна нешта зрабіць. Яна вырашыла падтрымаць галіну запрашаючы да адпачынку польскіх турыстаў.

Амбасадарамі акцыі сталі журналіст, паляк-італьянец Вітольд Касэці, які жыве ў Польшчы, журналіст і вандроўца Яцэк Палкевіч і актор Марцін Мрочэк.

Вітольд Кацэсі кажа, што кожная цяжкая сітуацыя можа пераўтварыцца ў нешта добрае. Часткова прымусовы водпуск у сваёй краіне адкрывае перад палякамі новыя магчымасці знаёмства з роднымі мясцінамі. Вітольд Кацэсі цяпер таксама знаходзіцца ў вандроўцы па Польшчы. Сярод каментароў да акцыі паявіўся голас, што італьянцу павінна быць вельмі цяжка хваліць прыгажосць Польшчы, ведаючы якімі цудоўнымі месцамі можа пахваліцца Італіі.

-Фларэнцыя ў мяне адразу атаесамляецца з Кракавам. Гэта партнёрскія гарады. Кракаў – гэта цудоўны горад, недалёка ёсць Вялічка. Закапанэ – нельга пра яго не сказаць. Замасць – гэта Падуа поўначы. Я падарожнічаю па Польшчы і ведаю, што палякі мала рэкламуюць, на колькі прыгожай з’яўляецца Польшча. Італьянцы значна грамчэй кажуць, якая Італія прыгожая. Боры Тухольскія, трайны горад – Гданьск, Гдыня, Сопат. Вельмі прыгожае ўзбярэжжа. І на самым канцы восьмы цуд свету – мае любімыя Мазуры.

Да ўдзелу ў акцыі былі запрошаныя 16 блогераў, якія 6 чэрвеня вырушылі ў двухтыднёвае падарожжа, кожны з іх па розным ваяводстве. Яны паехалі ў Польшчу, каб падрыхтаваць цікавыя турыстычныя гіды і даказаць, што не толькі на моры ці ў гарах можна прыемна правесці водпуск, дадае Вітольд Касэці.

-16 блогераў вырушылі ў Польшчу, у 16 ваяводстваў. На працягу 2 тыдняў яны расказваюць, якой прыгожай з’яўляецца Польшча – вядомая і менш вядомая. Гэта грамадская акцыі, якая нарадзілася з патрэбы сэрца. І сутнасць у тым, каб паказваць, якой цудоўнай з’яўляецца Польшча асабліва ў цяперашняй сітуацыі. Я з’яўляюся амбасадарам гэтай акцыі. Для мяне гэта гонар, я кахаю падарожжы, кахаю Польшчу, я тут жыву ўжо 20 гадоў. Я цяпер са сваёй сям’ёй таксама ў дарозе, а 20 чэрвеня мы сустракаемся з усімі блогерамі на прэс-канферэнцыі, каб падвесці вынік кампаніі. Гэта важная кампанія, паколькі сёлета палякі думаюць над адпачынкам у Польшчы.

На працягу двух тыдняў яны пакажуць як мага больш цікавых, чароўных куткоў Польшчы, але гэта не азначае, што на гэтым акцыя закончыцца.

-Мы хочам, каб гэта быў толькі пачатак супольнага наведвання Польшчы, таму ўсіх назіральнікаў за нашымі акцыямі запрашаем кантактавацца з намі, каб #urlopwkraju стаў агульнапольскім, народным зрывам да падтрымкі соцен тысяч чалавек у краіне, якія ствараюць турыстычную галіну ў Польшчы, – запрашаюць арганізатары акцыі.

У ліпені можна будзе таксама карыстацца электроннымі кнігамі, у якіх вандроўнікі пакажуць чароўныя месцы з 16 ваяводстваў.

Дарэчы, Першая праграма Польскага радыё разам са сваімі слухачамі стварае спіс самых цікавых, турыстычна прыцягальных месцаў у Польшчы. Слухачы з цэлай Польшчы дасылаюць прапановы з самымі цікавымі месцамі ў іх рэгіёне. Можна таксама рэкамендаваць месца, якое яны бачылі ў водпуску.

У Турыстычным спісе гітоў месцы і аб’екты падзеленыя на тры катэгорыі: гісторыя, прырода і сям’я.

У першай катэгорыі спіс узначальвае касцёл святога апостала Якуба на шляху Віа Рэгія – Сончув. На першым месцы, але ў другой катэгорыі, апынуўся адзін у сваім родзе Музей польскай прамысловасці серы, які знаходзіцца ў сталіцы польскай серы – Тарнабжэгу. А ў сямейнай катэгорыі лідзіруе «Дзікая ферма» – месца, у якім можна стаць твар у твар з таямнічым драпежнікам польскіх лясоў і самым вялікім дзікім млекакормячым у Еўропе – зубром.

ав