Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон аб’явіў у нядзелю перамогу над каранавірусам – паведамляе Businessinsider.com.pl. Ён заявіў, што з панядзелку ўся тэрыторыя краіны лічыцца бяспечнай, акрамя вострава Маёта і Гаяны, дзе вірус усё яшчэ актыўны. Тым не менш, дадаў Макрон, нельга сказаць, што пандэмія ўжо закончылася.
З сённяшняга дня адчыненыя без абмежаванняў усе бары і рэстараны ў Францыі. У сваю чаргу ўсе школы, садкі і яслі адчыняюць свае дзверы 22 чэрвеня. Французы могуць таксама свабодна падарожнічаць па Еўропе, а з 1 ліпеня – па свеце.
Нядаўна прэм’ер-міністр Новай Зеландыі таксама аб’явіла перамогу над каранавірусам. Джасінда Ардэрн (Jacinda Ardern) адзначыла, што на дадзены момант удалося выключыць перадачу віруса, але яго поўная элімінацыя – гэта не нейкі пункт у часе, патрэбныя далейшыя захады, каб хвароба не вярнулася.
Новая Зеландыя адмяніла абмежаванні, але засталіся яшчэ жорсткія правілы перасячэння мяжы.
нг