Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хезбала развівае крылы ў Германіі і ўжо паглядае на Польшчу

22.06.2020 13:46
У Еўропе Хезбала гуртуе «актывістаў», якія займаюцца зборам сродкаў, вядуць пропаведзі прапагандысцкага зместу, накіраваныя супраць Ізраіля ці ЗША.
.
.PAP/EPA/NABIL MOUNZER

Аналізуючы бягучую дзейнасць Хезбалы, варта звярнуць увагу на дзве асноўныя перадумовы, піша партал infosecurity24.pl.

Першая з іх – гэта падкрэсліванне таго факту, што прадметам аналізу зʼяўляецца экстрэмісцкая групоўка шыітаў з ліванскім радаводам, якая вельмі эфектыўна вядзе працу палітычнага і сацыяльнага характару (напрыклад, утрыманне школ, паліклінік або цэнтраў культуры); вядзе рэлігійную і медыйную дзейнасць (Хезбала мае ў распараджэнні шматлікія СМІ). Таксама Хезбала мае вялікія і разгалінаваныя ваенныя і тэрарыстычныя структуры.

Другі аспект тычацца паслядоўнага тэрытарыяльнага пашырэння дзейнасці Хезбалы ўжо не толькі на Блізкі Усход, Азію або Афрыку, але і на Еўропу, Паўночную і Паўднёвую Амерыку і нават Аўстралію. На еўрапейскім кантыненце адной з найважнейшых мэтаў дзейнасці Хезбалы зʼяўляецца Федэратыўная Рэспубліка Германія. Гэта суправаджаецца паслядоўным ростам цікавасці і да Польшчы.

30 красавіка 2020 года міністр унутраных спраў ФРГ Хорст Зээхофер паведаміў аб забароне дзейнасці Хезбалы на тэрыторыі Германіі, абгрунтаваўшы рашэнне тым, што гэтая арганізацыя выступае супраць «ідэі пагаднення паміж народамі», у тым ліку заклікае да знішчэння Ізраіля.

На тэрыторыі Германіі Хезбала не мае афіцыйнага прадстаўніцтва. Таму забарона тычацца чатырох асацыяцый, якія служылі яе прыхільнікам для вядзення бізнесу. Адначасова паліцыя правяла ператрусы ў нефармальных штаб-кватэрах арганізацыі ў Берліне, Брэмене, Мюнстэры і Дортмундзе, а таксама ў звязаных з ёй мячэцях або прыватных кватэрах.

Федэральнае ўпраўленне па абароне Канстытуцыі ўжо раней прызнала Хезбалу тэрарыстычнай арганізацыяй. Хезбала гуртуе «актывістаў», якія займаюцца зборам сродкаў, вядуць пропаведзі прапагандысцкага зместу, накіраваныя супраць Ізраіля ці ЗША. Гэтыя дзеянні пагражаюць бяспецы Германіі і яе саюзнікаў, у тым Польшчы. Пра дзейнасць Хезбалы ў Еўропе пісаў інтэрнэт-партал infosecurity24.pl.

эж