Беларуская Служба

Беларусь на парозе зменаў

25.06.2020 13:52
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі паказалі, што грамадства стамілася ад нязменнасці ўлады.
Аўдыё
  • Эксперт прагназуе хаду выбараў у Беларусі
   .    .
Аляксандр Лукашэнка з сынам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. EPA/SERGEY GUNEEV / HOST PHOTO AGENCY Dostawca: PAP/EPA.

Аляксандр Лукашэнка не мае палітычнага вырашэння сітуацыі. Яму няма чаго прапанаваць людзям, апроч прыгнёту. Аднак, на адных рэпрэсіях сістэмы ён не зможа доўга працягнуць. У Беларусі наспелі змены. Якімі яны могуць будуць? – прагназуе эксперт.

Першы месяц перавыбарнай кампаніі ў Беларусі прайшоў ва ўмовах масавых пратэстаў беларусаў ды масавых рэпрэсіяў з боку ўладаў. Праваабаронцы кажуць пра сотні затрыманых грамадзянаў. Толькі за апошні тыдзень у Беларусі міліцыя затрымала 360 чалавек у 19 гарадах краіны. За кратамі цяпер знаходзіцца большасць лідараў дэмакратычнай апазіцыі і 2 вылучэнцы на кандыдата ў прэзідэнты. Міліцыя нават арыштоўвае людзей, што стаялі ў чэргах у краму.

На вуліцах бачна графіці «97%», то бок сімвал большасці, якая не падтрымлівае Лукашэнку. Гэта працяг мэму пра «Сашу 3%». На гэта зрэагаваў нават асабіста Лукашэнка, які спрабаваў пераконваць беларусаў у тым, што ён мае больш за 3% падтрымкі, і што праблемы вырашыць зможа толькі ён.

У грамадстве няма веры ў тое, што Лукашэнка мажа вырашаць праблемы. Людзі больш перакананыя ў тым, што ён стварае праблемы. Гэта азначае, што ў Беларусі непазбежныя змены, кажа палітолаг, кіраўнік Цэнтра палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл