Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Не кожнага сабаку з прытулку можна перадаць новым уладальнікам

27.06.2020 09:00
Аб гэтым сведчыць выпадак, які здарыўся з польскай акторкай і мадэллю А. Прыкоўскай.
Ілюстрацыйны здымакфота: pixabay.com/Chiemsee2016/CC0 Creative Commons

Выданне Polityka апісвае гісторыю польскай акторкі і мадэлі Аляксандры Прыкоўскай, якая супрацоўнічае, між іншым, з кампаніяй L’Oreal. А хутчэй супрацоўнічала, паколькі яе пакусаў сабака, пакалечыў ёй твар, у выніку маладыя прыгожая жанчына страціла частку павекі і, магчыма, ужо не зможа быць мадэллю.

Гэтую гісторыю апісвалі СМІ на ўсім свеце. Аляксандра вырашыла ўзяць сабаку з прытулку. Выбрала вялікага сабаку, па мянушцы Логан, падобнага на лабрадора. Добра рыхтавалася да гэтага кроку, чытала кнігі, прысвечаныя кіналогіі, старалася стварыць сабаку ўмовы, у якіх ён будзе адчуваць сябе бяспечна. Аднак здарылася трагедыя. Сабака кінуўся на яе без папярэджання, укусіў у твар, хаця і раней, перад гэтым, два разы сабака зрабіў выгляд, што хоча ўкусіць. Жанчына хацела верыць, што гэта не так.

Варшаўскі прытулак для сабак кожны месяц перадае ў новыя дамы каля 300 бяздомных жывёлін. На думку валанцёраў, якія апякуецца сабакамі, няма сабака, якому немагчыма знайсці новы дом. Каб павысіць верагоднасць знайсці новага ўладальніка, валанцёры здымаюць відэа з пёсікамі, на якіх сабакаў гладзяць, абдымаюць, тыя ліжуць сваіх апекуноў па тварах.

Па словах ветэрынара Яанны Ірацкай, адносіны людзей да сабак падобныя на адносіны да дзяцей. З аднаго боку ёсць вельмі шмат крыўды, а з іншага боку дарослыя хочуць даць і дзецям, і сабакам, асабліва пакрыўджаным, як мага больш кахання. Некаторым уладальнікам сабак здаецца, што можна выхаваць жывёліну толькі дабром і пазітыўнай матывіроўкай. Імкнуцца стварыць яму рай на зямлі, але гэта значыць, што яны ўскладваюць на сабаку адказнасць, з якой той не ў стане справіцца.

Здараюцца сабакі, праўда, рэдка, у якіх на столькі скрыўленая псіхіка, што нават добрыя спецыялісты не ў стане гэта змяніць. Такога сабаку нельга аддаваць у новы дом, тым больш, калі патэнцыйны новы ўладальнік не ведае, як дрэсіраваць жывёлу. Статыстыка паказвае, што сітуацыя не такая добрая, як пераконваюць супрацоўнікі прытулкаў для сабак. Адмыслоўцы па паводзінах сабакаў мяркуюць, што прыкладна палова сабак, узятых у прытулках, паказвае ў новым доме свой сапраўдны характар, а цяжкасцяў больш, чым спадзяваліся новыя ўладальнікі. У сваю чаргу кожны дзясяты выпадак вельмі складаны. Кожны год здараецца ад 10 да 20 сур’ёзных выпадкаў нападзення сабакаў на людзей. З кожным сабакам, узятым з прытулку, асабліва вялікім, неабходна працаваць дома з першых дзён. У сваю чаргу ў прытулках новыя ўладальнікі часам чуюць, што выхоўваць трэба праз узнагароды, а караць – адсутнасцю рэакцыі.

Па словах Яанны Ірацкай, нападзенне сабакаў на людзей – гэта ў Польшчы тэма-табу. Яна кажа, што чакае першага судовага працэсу супраць прытулку за адсутнасць папярэджання аб небяспецы з боку сабакі, што ён можа быць агрэсіўным. Пакуль такога працэсу яшчэ не было. Прытулкі не павінны скрываць, што сабака можа быць небяспечным. Людзі перастануць браць бяздомных сабак, калі не будзе даверу да ўстановаў, якія займаюцца такімі жывёламі.

нг