X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

СААЗ чарговы раз асцерагла, што пандэмія каранавіруса прыспяшае

02.07.2020 15:38
Яна таксама заклікала ўлады ўсіх краін увесці ў жыццё ўсе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя.
Аўдыё
  • СААЗ чарговы раз асцерагла, што пандэмія каранавіруса прыспяшае
Індыя PAP/EPA/HARISH TYAGI

Мінула менавіта паўгода з часу афіцыйнай інфармацыі з Кітая аб першым выяўленым выпадку невядомай тады хваробы лёгкіх.

Паводле амерыканскіх навукоўцаў з Універсітэту Джона Хопкінса ў цэлым свеце на Covid-19 памерлі 519 тысяч чалавек, а агульная колькасць захворванняў – гэта 10,8 млн.

Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус казаў падчас прэс-канферэнцыі, што сярод усіх захворванняў больш за палову інфекцый паходзіць з чэрвеня, а ў апошнім часе кожныя суткі ў свеце заражаецца больш за 160 тысяч чалавек. Тэдрас Аданом Гебрэесус заклікаў, каб у кожнай краіне рэалізоўваліся ўсе самыя важныя рэкамендацыі арганізацыі:

-Пошук, ізаляцыя, тэставанне і апека над кожным хворым, адсочванне і каранцін людзей, якія мелі кантакт з хворымі, адпаведнае абсталяванне і навучанне працаўнікоў службы аховы здароўя і адукацыя грамадства. Не толькі тэсты, дыстанцыя і маскі. Неабходна рабіць гэта ўсё адначасова.

Дырэктар СААЗ падкрэсліў, што некаторыя краіны не ўвялі ў жыццё ўсіх механізмаў, нягледзячы на тое, што ёсць такія магчымасці. Не назваў, якія краіны маюцца на ўвазе, але сказаў, што чакае іх доўгая дарога выхаду з эпідэміі.

Самая вялікая колькасць захворванняў на Covid-19 і смерцяў фіксуецца ў дадзены момант у ЗША. Адміністрацыю Дональда Трампа абвінавачваюць у пасіўнасці, у выніку якой колькасць памерлых (130 тысяч) з’яўляецца значна большай, чым у іншых закранутых пандэміяй краінах. У другой па гэтаму пытанні Бразіліі па прычыне Covid-19 памерлі 60 тысяч чалавек.

У Польшчы за апошнія суткі пацверджаныя 371 новы выпадак заражэння каранавірусам. Памерлі 15 чалавек, а выздаравелі 418 пацыентаў. Агулам з 4 сакавіка лабараторныя аналізы пацвердзілі 35 тысяч 146 заражэнняў новым каранавірусам, памерлі 1 492 чалавекі, а выздаравелі 22 209.

Над прышчэпкай супраць Covid-19 працуюць навукоўцы на цэлым свеце. Тое, калі і ці ўвогуле прышчэпка будзе апрацаваная, выклікае вялікае зацікаўленне. На ўсёй планеце апрацоўваецца каля 140 прышчэпак на каранавірус. Нядаўна Сусветная арганізацыя здароўя паінфармавала, што цяпер некалькі з іх знаходзяцца на трэцім, самым прасунутым этапе тэстаў. Адзін з амерыканскіх канцэрнаў сцвярджае, што яго прэпарат можа быць гатовы на пачатку будучага году.

З даследаванняў вынікае, што 37% палякаў зрабіла б сабе вакцыну на Covid-19, калі б яна была знойдзеная. На прышчэпку не згадзіліся б 28% палякаў. 34% апытаных не маюць меркавання.

Каментуючы вынікі даследавання, віцэ-міністр аховы здароўя ў Польшчы Януш Цяшыньскі паведаміў, што пакуль няма плану, каб прышчэпка была абавязковай. Адначасова ён сказаў, што рашэнне будзе прынята, калі прышчэпка будзе даступная.

-На дадзены момант няма плану, каб гэта была абавязковая прышчэпка. У сваю чаргу, думаю, такія рашэнні паяўляюцца заўсёды тады, калі вакцына ёсць і ёй можна карыстацца, калі ёсць камплект інфармацыі. Тады можна прыняць адказнае рашэнне. Цяпер такіх планаў няма.

Над вакцынай ва ўсім свеце працуе каля 100 навуковых цэнтраў.

Уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў працу медыкаў, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь «прадэманстравала палітычнае здаровае мысленне і народную мудрасць». – На перадавой з-за каранавіруснай інфекцыі апынуліся медыкі, – сказаў ён. – Наша сістэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць: мы перамаглі.

На 2 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 62 698 выпадкаў COVID-19. Прырост новых выпадкаў у суткі імкліва скарачаецца ў апошнія дні – пазаўчора іх было 306, а сёння 274 новых інфіцыраваных.

Ачунялі і выпісаныя 48 тыс. 738 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 405 пацыентаў. Усяго праведзена 1 млн 28 тыс. 349 тэстаў. Аднак, многія грамадзяне не вераць афіцыйнай статыстыцы і мяркуюць, што яна значна заніжаная.

Па прычыне вялікай колькасці заражаных Беларусь не ўвайшла ў лік краін, грамадзянам якіх можна без каранціну наведваць краіны Еўразвязу.

ав